Logo Polskiego Radia
Print

Імпэратар Японіі Акіхіта адрокся ад прастолу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2019 12:56
Гэта першы імпэратар Японіі за апошнія 200 гадоў, які адмовіўся ад прастолу.
Імпэратар Акіхіта Імпэратар Акіхіта PAP/EPA/JIJI PRESS

Імпэратар Японіі Акіхіта адрокся ад прастолу
На працягу сваёй шматвяковай гісторыі японская манархія была настолькі далёкая ад звычайных людзей, што калі ў 1945 годзе японцы пачулі па радыё голас свайго імпэратара Хірахіта, які абвясьціў паразу краіны ў Другой сусьветнай вайне, многія японцы не паверылі сваім вушам.
Сын Хірахіта – імпэратар Акіхіта кіраваў пераўтварэньнем імпэратарскага двара ў больш прыязны, больш набліжаны да людзей сымбаль «адзінства народа». Такое вызначэньне ролі манарха запісанае ў канстытуцыі Японіі.
На вялікі жаль многіх японцаў, узрост і стан здароўя імпэратара Акіхіта ўжо не дазваляюць манарху выконваць свае абавязкі, і ўрад дазволіў яму скласьці адрачэньне.
У цяперашні час Акіхіта зьяўляецца адзіным у сьвеце паўнапраўным імпэратарам. 30 красавіка 2019 года 85-гадовы імпэратар Акіхіта добраахвотна пакінуў пасад, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, насьледнаму прынцу Нарухіта. Акіхіта кіраваў Японіяй на працягу апошніх 30 гадоў. Гэта першы імпэратар Японіі за апошнія 200 гадоў, які адмовіўся ад прастолу.

паводле bbc.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт