У Польшчы распачаліся выплаты «13-ай пэнсіі»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        30.04.2019 11:53
                    
                                 
                
                
                    Агулам дадатковую сацыяльную падтрымку атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Дадатковыя выплаты атрымаюць пэнсіянэры ды інваліды. «13-ая пэнсія» прызначана для шматлікай групы сацыяльна ўразьлівых жыхароў Польшчы: звычайныя пэнсіянэры, пэнсіянэры сельскай гаспадаркі, інваліды працы, ваенныя вэтэраны, вэтэраны сілавых структур, бацькі з малым прыбыткам і г. д.
Міністар сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска нагадала, што дадатковыя выплаты складуць 1100 злотых брута (прыкладна 250 эўра).
Эльжбета Рафальска: Усім гэтым групам грамадзян будзе выплачаны дадатковая дапамога. Яны атрымаюць яе без аніякіх заяў.
Агулам дадатковую сацыяльную падтрымку атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек. Адметным зьяўляецца той факт, што «13-ая пэнсія» не падлягае судова-прыстаўным актам.
IAR/эж