Logo Polskiego Radia
Print

У сёлетняй Ночы музэяў у Варшаве ўдзел прымуць 262 пляцоўкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.04.2019 13:01
Галоўнай тэмай будзе 30-я гадавіна выбараў у 1989 годзе.
Музэй эвалюцыі ў Варшаве.Музэй эвалюцыі ў Варшаве.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У сёлетняй Ночы музэяў у Варшаве ўдзел прымуць 262 пляцоўкі
«Гэта алімпійскія гульні для ўсіх, хто зацікаўлены Варшавай», – сказаў пра XVI Ноч музэяў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Мерапрыемства пройдзе 18 траўня.
Галоўнай тэмай будзе 30-я гадавіна выбараў у 1989 годзе. З гэтай нагодай музэйныя пляцоўкі падрыхтавалі праграму, зьвязаную з гэтай тэмай. Дзяржаўны архіў падрыхтуе выставу фільмаў, здымкаў і іншых архіўных рэчаў, Дзяржаўны этнаграфічны музэй – выставу, прысьвечаную музыцы таго часу, а Музэй друку пакажа тэхніку, якая служыла для друкаваньня падпольных улётак.
Да варшаўскай Ночы музэяў у гэтым годзе далучыліся 36 новых пляцовак. Агулам іх будзе 262.
Ноч музэяў праходзіць штогод у палове траўня. У гэты дзень з 1978 году адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Ідэяй падзеі зьяўляецца тое, каб адчыніць для наведвальнікаў музэі, галерэі і ўстановы, якія зазвычай не даступныя для гасьцей, бясплатна ці за сымбалічную суму.

«Гэта алімпійскія гульні для ўсіх, хто зацікаўлены Варшавай», – сказаў пра XVI Ноч музэяў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Мерапрыемства пройдзе 18 траўня. Галоўнай тэмай будзе 30-я гадавіна выбараў у 1989 годзе. З гэтай нагодай музэйныя пляцоўкі падрыхтавалі праграму, зьвязаную з гэтай тэмай. Дзяржаўны архіў падрыхтуе выставу фільмаў, здымкаў і іншых архіўных рэчаў, Дзяржаўны этнаграфічны музэй – выставу, прысьвечаную музыцы таго часу, а Музэй друку пакажа тэхніку, якая служыла для друкаваньня падпольных улётак.

Да варшаўскай Ночы музэяў у гэтым годзе далучыліся 36 новых пляцовак. Агулам іх будзе 262.

Ноч музэяў праходзіць штогод у палове траўня. У гэты дзень з 1978 году адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Ідэяй падзеі зьяўляецца тое, каб адчыніць для наведвальнікаў музэі, галерэі і ўстановы, якія зазвычай не даступныя для гасьцей, бясплатна ці за сымбалічную суму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт