Logo Polskiego Radia
Print

Дуда: Вялікдзень — час веры і надзеі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 28.04.2019 12:03
Прэзыдэнт Польшчы павіншаваў праваслаўных і грэка-католікаў са сьвятам Уваскрэсеньня Хрыстовага.
Велікодны зварот прэзыдэнта ПольшчыВелікодны зварот прэзыдэнта ПольшчыФота: Krzysztof Sitkowski/KPRP/Prezydent.pl

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў праваслаўных, грэка-католікаў і вернікаў іншых усходнехрысьціянскіх цэркваў у Польшчы са сьвятам Уваскрэсеньня Хрыстовага. У звароце кіраўніка дзяржавы сказана:

«Паважаныя суайчыньнікі!

Прыміце самыя шчырыя пажаданьні шчасьлівых, радасных і сьветлых сьвят Уваскрэсеньня Гасподняга. Хай гэты асаблівы час сьвята хрысьціянскай веры і надзеі напоўніць вашы сэрцы радасьцю; хай прынясе вам адраджэньне сіл духу і цела і ўмацуе сувязі, якія зьвязваюць вас у супольнасьць веры, у сямейную супольнасьць і ў сям’ю сямей, якой зьяўляецца наша нацыя.

Я веру, што асабліва ў гэтыя дні адчуваньне ісьцін, традыцый і сымбаляў, на якіх на працягу стагодзьдзяў трымаецца ідэнтычнасьць і росквіт нашай Айчыны, будзе для вас падбадзёрваньнем і падтрымкай. Хай велікодная перамога жыцьця над сьмерцю і бескарысьлівай любові над нязгодай і падзеламі ўвесь час матывуе нас на сумесныя дзеяньні ў імя справядлівасьці і міру ў Польшчы, у Эўропе і ва ўсім сьвеце».

Prezydent.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт