Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Францыі абвясьціў правядзеньне сыстэмных рэформаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 15:03
Рэформы павіны зьмяніць функцыянаваньне дэмакратыі, мае адбыцца павелічэньне ролі грамадзтва ў працэсе прыняцьця лёсавызначальных для нацыі рашэньняў.
Эманюэль МакронЭманюэль МакронPAP/EPA/IAN LANGSDON

Прэзыдэнт Францыі абвясьціў правядзеньне сыстэмных рэформаў
У Элізэйскім палацы ў Парыжу францускі лідэр Эмануэль Макрон агаласіў правядзеньне паглыбленага рэфармаваньня дзяржавы. У прыватнасьці, плянуецца перагледзець заканадаўства аб дэцэнтралізацыі й тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле. Францускі прэзыдэнт паведаміў, што рэформы таксама закрануць органы вышэйшай дзяржаўнай улады.
Эмануэль Макрон агаласіў гэтыя тэзісы пасьля заканчэньня нацыянальных дэбатаў, выкліканых бестэрміновым пратэстам жоўтых камізэлек.
На думку Макрона, рэформы павіны зьмяніць функцыянаваньне францускай дэмакратыі, павіна адбыцца павелічэньне ролі грамадзтва ў працэсе прыняцьця лёсавызначальных для нацыі рашэньняў. Таксама паводле задумы прапанаваных рэформаў, мае павялічыцца значэньне мясцовага самакіраваньня.
Адміністрацыйныя вымаганьні дзяржавы будуць дапасаваныя да мясцовых традыцый, яны маюць адпавядаць інтарэсам лякальнай супольнасьці. Як прыклад Эмануэль Макрон падаў Брэтань ды Корсыку.
Прэзыдэнт Францыі перакананы, што толькі дзякуючы гэтым рэформам, атрымаецца адбудаваць францускую самасьвядомасьць; аднавіць сьвядомасьць, якая грунтуецца на вялікай гісторыі Францыі, адначасова накіраваную ў будучыню.

У Элізэйскім палацы ў Парыжу францускі лідэр Эманюэль Макрон агаласіў правядзеньне паглыбленага рэфармаваньня дзяржавы. У прыватнасьці, плянуецца перагледзець заканадаўства аб дэцэнтралізацыі й тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле. Францускі прэзыдэнт паведаміў, што рэформы таксама закрануць органы вышэйшай дзяржаўнай улады. Эманюэль Макрон агаласіў гэтыя тэзісы пасьля заканчэньня нацыянальных дэбатаў, выкліканых бестэрміновым пратэстам жоўтых камізэлек.

На яго думку, рэформы павіны зьмяніць функцыянаваньне францускай дэмакратыі, павіна адбыцца павелічэньне ролі грамадзтва ў працэсе прыняцьця лёсавызначальных для нацыі рашэньняў. Таксама паводле задумы прапанаваных рэформаў, мае павялічыцца значэньне мясцовага самакіраваньня.

Адміністрацыйныя вымаганьні дзяржавы будуць дапасаваныя да мясцовых традыцый, яны маюць адпавядаць інтарэсам лякальнай супольнасьці. Як прыклад Эманюэль Макрон падаў Брэтань ды Корсыку.

Прэзыдэнт Францыі перакананы, што толькі дзякуючы гэтым рэформам, атрымаецца адбудаваць францускую самасьвядомасьць; аднавіць сьвядомасьць, якая грунтуецца на вялікай гісторыі Францыі, адначасова накіраваную ў будучыню.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт