Logo Polskiego Radia
Print

Полька прасоўваецца па кар’ернай лесьвіцы ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 09:11
Кінга Пецух зьяўляецца адным з найбольш вопытных мэнэджэраў у галіне IT у Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Полька прасоўваецца па кар’ернай лесьвіцы ў Эўропе
Кінга Пецух зьяўляецца адным з найбольш вопытных мэнэджэраў у галіне IT у Польшчы.
Кінга Пецух (Kinga Piecuch), якая з 2014 году зьяўляецца старшынёй SAP Polska, з 1 траўня ўступіць на пасаду гендырэктара ў глябальных структурах кампаніі. Пра посьпех польскай мэнэджэркі паведамляе „Puls Biznesu”.
Кінга Пецух – адзін з самых вопытных мэнэджэраў у галіне IT у Польшчы, яна будзе адказваць за распрацоўку прадуктаў SAP, накіраваных для малых і сярэдніх прадпрыемстваў у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Аўстрыі, а таксама для сеткі партнэраў кампаніі SAP у рэгіёне.
Да часу прызначэньня пераемніка, яна будзе сумяшчаць новую ролю з абавязкамі старшыні SAP Polska.
Нагадаем, кампанія SAP зьяўляецца бясспрэчным лідарам на рынку сыстэм кіраваньня кампаніямі.
Кінга Пецух мае 20-гадовы досьвед працы ў галіне новых тэхналёгій. На пасадзе старшыні SAP Polska яна апынулася ў 2014 годзе, калі кампанія была мясцовым філіялам, які працаўладкоўваў 140 чалавек. Цяпер SAP Polska працаўладкоўвае каля 600 чалавек, у тым ліку ў двух цэнтрах распрацоўкі праграмнага забясьпечаньня ў гарадах Глівіцэ й Кракаў.
„Калі я ўступала на пасаду кіраўніка, SAP Polska разглядалася ў якасьці адзінага пастаўшчыка рашэньняў для буйных кампаній і карпарацый. Цяпер каля 50% кліентаў кампаніі - гэта малыя й сярэднія прадпрыемствы. Я ганаруся ўсім, чаго мы за гэты час дасягнулі”, - заявіла Кінга Пецух у размове з выданьнем „Puls Biznesu”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт