Мінабароны: Стаўленьне да набору ў армію памянялася
Польскія Ўзброеныя сілы знаёмяць палякаў з асаблівасьцямі службы ў арміі.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы адкрыў практычныя заняткі, прысьвечаныя спосабам прэзэнтацыі сучасных польскіх Ўзброеных сілаў.
Паводле Марыюша Блашчака (Mariusz Błaszczak), вельмі важна, каб, з аднаго боку, палякі разумелі асаблівасьці службы ў арміі, а з другога, узброеныя сілы ўмелі кантактаваць з грамадзкасьцю належным чынам.
Міністар падкрэсьліў, што памяняўся падыход да набору ў прафэсійную польскую армію. Цяпер армія, скажам так, „выходзіць да людзей”. Гаворка ідзе пра тое, што кандыдаты могуць паразмаўляць з жаўнерамі й пераацаніць сваё ўяўленьне наконт службы ў арміі.
„Гэта прыносіць вельмі добрыя вынікі”, - сказаў міністар нацыянальнай абароны Польшчы.
Марыюш Блашчак дадаў, што кампанія „Стань польскім жаўнерам” служыць набліжэньні грамадзкасьці асаблівасьцей працы польскіх узброеных фарміраваньняў. У сваю чаргу адпаведныя адносіны з арміяй даюць грамадзянам пачуцьцё бясьпекі.
аз
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы адкрыў практычныя заняткі, прысьвечаныя спосабам прэзэнтацыі сучасных польскіх Узброеных сілаў.
Паводле Марыюша Блашчака (Mariusz Błaszczak), вельмі важна, каб, з аднаго боку, палякі разумелі асаблівасьці службы ў арміі, а з другога, узброеныя сілы ўмелі кантактаваць з грамадзкасьцю належным чынам.
Міністар падкрэсьліў, што памяняўся падыход да набору ў прафэсійную польскую армію. Цяпер армія, скажам так, „выходзіць да людзей”. Гаворка ідзе пра тое, што кандыдаты могуць паразмаўляць з жаўнерамі й пераацаніць сваё ўяўленьне наконт службы ў арміі.
„Гэта прыносіць вельмі добрыя вынікі”, - сказаў міністар нацыянальнай абароны Польшчы.
Марыюш Блашчак дадаў, што кампанія „Стань польскім жаўнерам” служыць набліжэньню грамадзкасьці асаблівасьцей працы польскіх узброеных фармаваньняў. У сваю чаргу адпаведныя адносіны з арміяй даюць грамадзянам пачуцьцё бясьпекі.
аз