Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі прапаноўвае Маску тэставаць сэрвіс Robotaxi ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2019 08:11
Напярэдадні Tesla анансавала запуск у наступным годзе сэрвісу Robotaxi — сэрвіс бесьпілётных аўтамабіляў.
Photo: Blomst/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Беларусі прапаноўвае Маску тэставаць сэрвіс Robotaxi ў Менску
Напярэдадні Tesla анансавала запуск у наступным годзе сэрвісу Robotaxi — сэрвіс бесьпілётных аўтамабіляў.
МЗС Беларусі прапануе заснавальніку кампаніі Tesla Ілану Маску пратэставаць новы прадукт кампаніі Robotaxi ў Менску. Адпаведны запіс зьявіўся ў англамоўным „Твітэры” беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.
„Ілан Маск, вы афіцыйна можаце пачаць тэставаньне вашай сыстэмы Robotaxi ў Менску”, - гаворыцца ў паведамленьні.
Напярэдадні Tesla анансавала запуск у наступным годзе сэрвісу Robotaxi — сэрвіс бесьпілётных аўтамабіляў, у якім плянуецца выкарыстоўваць як уласны аўтапарк кампаніі, так і электракары, якія належаць прыватным асобам.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка паставіў перад беларускімі навукоўцамі задачу скончыць распрацоўку айчыннага электрамабіля ў 2018 годзе.
Улетку 2017 года Нацыянальная акадэмія навук прадставіла экспэрымэнтальны ўзор беларускага электракара, створанага спэцыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудаваньня на базе легкавога аўтамабіля Geely SC7.
3 1 жніўня таго ж году на нарадзе па разьвіцьці беларускага аўтамабілебудаваньня Лукашэнка расказаў пра тое, як ён пратэставаў амэрыканскі электрамабіль Tesla, і даручыў айчынным распрацоўшчыкам выкарыстоўваць яго ў якасьці ўзору, да якога неабходна імкнуцца.
Лукашэнка адзначыў, што падрабязна азнаёміўся з экспэрымэнтальным узорам беларускага электракара. „Я зь ім уважліва азнаёміўся, паглядзеў усе вашыя дэталі. Ня ведаю, наколькі высокі ўзровень рухавіка, які вы стварылі, хадавая частка й гэтак далей, але выглядае вонкава прыстойна”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён падкрэсьліў, што „да ўзроўню Tesla яшчэ далёка” й неабходная „далейшая тэхнічная праца ў гэтым кірунку”.
belapan.by/аз

МЗС Беларусі прапануе заснавальніку кампаніі Tesla Ілану Маску пратэставаць новы прадукт кампаніі Robotaxi ў Менску. Адпаведны запіс зьявіўся ў англамоўным „Твітэры” беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

„Ілан Маск, вы афіцыйна можаце пачаць тэставаньне вашай сыстэмы Robotaxi ў Менску”, - гаворыцца ў паведамленьні.

Напярэдадні Tesla анансавала запуск у наступным годзе сэрвісу Robotaxi — сэрвіс бесьпілётных аўтамабіляў, у якім плянуецца выкарыстоўваць як уласны аўтапарк кампаніі, так і электракары, якія належаць прыватным асобам.

Як паведамлялася, Аляксандар Лукашэнка паставіў перад беларускімі навукоўцамі задачу скончыць распрацоўку айчыннага электрамабіля ў 2018 годзе.

Улетку 2017 года Нацыянальная акадэмія навук прадставіла экспэрымэнтальны ўзор беларускага электракара, створанага спэцыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудаваньня на базе легкавога аўтамабіля Geely SC7.

3 1 жніўня таго ж году на нарадзе па разьвіцьці беларускага аўтамабілебудаваньня Лукашэнка расказаў пра тое, як ён пратэставаў амэрыканскі электрамабіль Tesla, і даручыў айчынным распрацоўшчыкам выкарыстоўваць яго ў якасьці ўзору, да якога неабходна імкнуцца.

Лукашэнка адзначыў, што падрабязна азнаёміўся з экспэрымэнтальным узорам беларускага электракара. „Я зь ім уважліва азнаёміўся, паглядзеў усе вашыя дэталі. Ня ведаю, наколькі высокі ўзровень рухавіка, які вы стварылі, хадавая частка й гэтак далей, але выглядае вонкава прыстойна”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён падкрэсьліў, што „да ўзроўню Tesla яшчэ далёка” й неабходная „далейшая тэхнічная праца ў гэтым кірунку”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт