Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Летува адзначаць 25-годзьдзе добрасуседзтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2019 15:17
Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі пачынае двухдзённы візыт у Летуве.
ЛетувaЛетувaPhoto: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча й Летува адзначаць 25-годзьдзе добрасуседзтва
Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі пачынае двухдзённы візыт у Летуве.
Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) пачынае сёньня двухдзённы візыт у Летуве. Візыт зьвязаны з 25-годзьдзем падпісаньня польска-летувіскага дагавора аб дружалюбных адносінах.
Сёньня ў другой палове дня ў базавай школе імя Анджэя Стэльмахоўскага (Andrzej Stelmachowski) у Старых Троках (Старым Тракаі) Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай меншасьці й сьпікерам Сэйму Летувы Віктарасам Пранцкецісам.
Заўтра польскі палітык прыме ўдзел ва ўрачыстым паседжаньні парлямэнта Летувы, прысьвечаным 25-годзьдзю падпісаньня Дагавора аб дружалюбных адносінах і добрасуседзкім супрацоўніцтве паміж Польшчай і Летувой.
Падчас паседжаньня заплянаваныя выступленьні сьпікера польскага Сэнату й старшыні летувіскага парлямэнту.
аз

Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) пачынае сёньня двухдзённы візыт у Летуве. Візыт зьвязаны з 25-годзьдзем падпісаньня польска-летувіскага дагавора аб дружалюбных адносінах.

Сёньня ў другой палове дня ў базавай школе імя Анджэя Стэльмахоўскага (Andrzej Stelmachowski) у Старых Троках (Старым Тракаі) Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай меншасьці й сьпікерам Сэйму Летувы Віктарасам Пранцкецісам.

Заўтра польскі палітык прыме ўдзел ва ўрачыстым паседжаньні парлямэнта Летувы, прысьвечаным 25-годзьдзю падпісаньня Дагавора аб дружалюбных адносінах і добрасуседзкім супрацоўніцтве паміж Польшчай і Летувой.

Падчас паседжаньня заплянаваныя выступленьні сьпікера польскага Сэнату й старшыні летувіскага Сэйму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт