Logo Polskiego Radia
Print

На сацыяльную праграму „Мама 4+” паступіла амаль 50 тыс. заявак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2019 09:11
Праграма дае права на мінімальную пэнсію маці, якія нарадзілі й выхавалі як мінімум 4 дзяцей.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Strona główna/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сацыяльную праграму „Мама 4+” паступіла амаль 50 тыс. заявак
Праграма дае права на мінімальную пэнсію маці, якія нарадзілі й выхавалі як мінімум 4 дзяцей.
Да паловы красавіка бацькі ў Польшчы падалі амаль 49,5 тысячы заявак на сацыяльную праграму „Мама 4+”, паведаміла міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska). У рамках згаданай праграмы маці, якія нарадзілі й выхавалі па меншай меры чацьвёра дзяцей, маюць права на мінімальную пэнсію, якая цяпер складае 1100 злотых бяз выліку падаткаў (амаль 256,5 эўра).
Праграма ўступіла ў сілу з 1 сакавіка бягучага году, але заяўкі можна было падаваць ужо зь сярэдзіны лютага. Міністар Рафальска паведаміла, што разгледжаныя былі ўжо 90% заявак, а адмоўных рашэньняў няшмат.
Сродкі з праграмы „Мама 4+” могуць атрымаць ня толькі маці, але таксама бацькі, якія, напрыклад, пасьля сьмерці жонкі выхавалі па меншай меры чацьвёра дзяцей.
Эльжбета Рафальска: Пэнсію атрымліваюць ужо 44 мужчын, якія выхавалі як мінімум чацьвёра дзяцей. 1 604 пэнсіі прызнаныя жанчынам, якія выхавалі больш за дзевяць дзяцей і да гэтай пары ня мелі права на працоўную пэнсію. Гэта сьведчыць пра тое, наколькі важным было ўвядзеньне гэтай праграмы.
Большасьць заявак датычыла грамадзян, якія выхавалі чацьвёра дзяцей і якім цяпер 60-69 гадоў.
Міністар адзначыла, што пэнсія з праграмы „Мама 4+” павінна быць падтрымкай для маці, якія не набылі права на атрыманьне працоўнай пэнсіі з Фонду сацыяльнага страхаваньня або атрымліваюць пэнсію, якая меншая, чым мінімальная пэнсія па краіне.
Закон аб гэтак званай мацярынскай пэнсіі ўступіў у сілу 31 студзеня бягучага году. Гэта адно з палітычных аб’яцаньняў прэм’ера Матэвуша Маравецкага.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт