Logo Polskiego Radia
Print

Польскі камітэт ІКАМОС прапануе дапамогу францускаму боку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2019 14:21
Польскія спэцыялісты ў галіне аховы помнікаў гатовыя дапамагчы пры рэканструкцыі сабора Нотр-Дам у Парыжы.
Kатэдральны сабор Нотр-Дам у Парыжы.Kатэдральны сабор Нотр-Дам у Парыжы.PAP/EPA/IAN LANGSDON

Польскі камітэт ІКАМОС прапануе дапамогу францускаму боку
Польскія спэцыялісты ў галіне аховы помнікаў гатовыя дапамагчы пры рэканструкцыі сабора Нотр-Дам у Парыжы.
Польскі нацыянальны камітэт ІКАМОС - Міжнароднай Рады па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў прапануе Францускаму камітэту падтрымку ў выглядзе дапамогі экспэртаў у працы па аднаўленьні й рэканструкцыі катэдральнага сабора Нотр-Дам у Парыжы.
Старшыня Польскага камітэта ІКАМОС Ядвіга Лукашэвіч (Jadwiga Łukaszewicz) і яго ганаровы член Кшыштаф Паўлоўскі (Krzysztof Pawłowski) – накіравалі да францускіх калегаў адмысловы ліст па гэтай справе.
„Мы шакаваныя й засмучаныя трагедыяй, якая закранула таксама нас”, - чытаем у лісьце.
Яго аўтары адзначаюць, што ў 1966 годзе ў катэдральным саборы Нотр-Дам адбылося сьвяткаваньне 1000-годзьдзя прыняцьця Польшчай хрысьціянства, а плошча перад саборам носіць імя Яна Паўла ІІ.
Польскі нацыянальны камітэт ІКАМОС аб'ядноўвае больш за 220 самых выбітных польскіх спэцыялістаў у галіне аховы й захаваньня помнікаў спадчыны. Мэтай арганізацыі зьяўляецца прасоўваньне польскіх дасягненьняў у галіне аховы помнікаў за мяжой і выкарыстоўваньне ў Польшчы замежнага вопыту ў гэтай галіне.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт