Пажарнікі ўратавалі Нотр-Дам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.04.2019 12:08
Парыская пажарная служба паведаміла, што пажар у саборы Нотр-Дам цалкам пагашаны.
Foto: EPA/BENOIT MOSER/BSPP Dostawca: PAP/EPA.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Францыі Ларан Нюнез заявіў, што прычына ўзьнікненьня пажару дагэтуль не вядомая, працягвае сьледзтва ў гэтай справе.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон запэўніў, што Нотр-Дам будзе адноўлены. Абвешчаны збор сродкаў на гэтую мэту.
Пажар у парыскім саборы Нотр-Дам успыхнуў каля 19-ай гадзіны ў панядзелак. Агонь ахапіў увесь дах, драўляны інтэрʼер і адну з вежаў. Зьнішчыў шпіль, сягаючы 93 мэтраў вышыні, – адзін з сымбаляў Парыжа.
Падчас гашэньня пажару, у якім узялі ўдзел 400 пажарнікаў, адзін з ратаўнікоў атрымаў сурʼёзныя траўмы, а некалькі дзясяткаў службоўцаў атруціліся выпарэньнямі.
ПР/юл