Logo Polskiego Radia
Print

Міністар адукацыі: Выпускныя экзамены прайшлі без праблемаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 15:12
Выпускныя экзамены адбываюцца нягледзячы на тое, што з панядзелку працягваецца страйк настаўнікаў.
Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска.Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска. PAP/Rafał Guz

Міністар адукацыі: Выпускныя экзамены прайшлі без праблемаў
Выпускныя экзамены адбываюцца нягледзячы на тое, што з панядзелку працягваецца страйк настаўнікаў.
Міністар нацыянальнай адукацыі паведаміла, што сёньняшняя частка выпускных экзаменаў для гімназістаў, апрача трох школаў, адбыліся без ніякіх праблемаў. Нагадаем, сёньня адбыліся іспыты па гісторыі й польскай мове. Заўтра гімназісты будуць здаваць экзамен па матэматыцы й прыродзе, а ў пятніцу – па замежнай мове.
Выпускныя экзамены праходзяць нягледзячы на тое, што з панядзелку ў значнай частцы польскіх адукацыйных установаў страйкуюць настаўнікі. Страйк арганізаваў Саюз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў.
Міністар Анна Залеўска (Anna Zalewska) падзякавала за намаганьні ўсім, дзякуючы каму экзамены маглі адбыцца тэрмінова й бесьперабойна.
Выпускныя экзамены ў Польшчы здае 350 тысяч вучняў трэціх клясаў гімназіяў. Гэта апошні іспыт гэтага тыпу. Паводле рэформы, з 1 верасьня гімназіі зьнікнуць з польскай сыстэмы адукацыі.
аз

Міністар нацыянальнай адукацыі паведаміла, што сёньняшняя частка выпускных экзаменаў для гімназістаў, апрача трох школаў, адбылaся безь ніякіх праблемаў. Нагадаем, сёньня адбыліся іспыты па гісторыі й польскай мове. Заўтра гімназісты будуць здаваць экзамен па матэматыцы й прыродзе, а ў пятніцу – па замежнай мове.

Выпускныя экзамены праходзяць нягледзячы на тое, што з панядзелку ў значнай частцы польскіх адукацыйных установаў страйкуюць настаўнікі. Страйк арганізаваў Саюз польскіх настаўнікаў і Форум прафсаюзаў.

Міністар Анна Залеўска (Anna Zalewska) падзякавала за намаганьні ўсім, дзякуючы каму экзамены маглі адбыцца тэрмінова й бесьперабойна.

Выпускныя экзамены ў Польшчы здае 350 тысяч вучняў трэціх клясаў гімназіяў. Гэта апошні іспыт гэтага тыпу. Паводле рэформы, з 1 верасьня гімназіі зьнікнуць з польскай сыстэмы адукацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт