У Варшаве пратэстуюць таксісты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.04.2019 10:45
Паводле арганізатараў, сёньняшні пратэст будзе найбуйнейшым у гісторыі.
У Варшаве праходзіць пратэст таксістаў.PAP/Radek Pietruszka
Паводле арганізатараў, сёньняшні пратэст будзе найбуйнейшым у гісторыі. Акцыя будзе доўжыцца ад 10 да 17 гадзінаў. Вуліцы Варшавы плянуюць блякаваць ня толькі мясцовыя таксісты, але таксама іх калегі з Кракава, Лодзі, Сылезіі і Ўзьбярэжжа.
Таксісты пратэстуюць супраць так званага „Lex Uber”, то бок праекту зьменаў у Закону аб дарожным транспарце, які ў аўторак прыняў урад. Праект, сярод іншага, прадугледжвае магчымасьць выкарыстоўваньня мабільнага прыкладаньня ў якасьці альтэрнатывы цяперашнім таксомэтру й касаваму апарату, а таксама ўвядзеньне тэрміну „пасярэдніка” ў пасажырскіх перавозках.
У адпаведнасьці з новымі палажэньнямі, на рынку змогуць легальна працаваць пасярэднікі перавозак, то бок апэратары прыкладаньняў, такія як, напрыклад, кампаніі Uber і Bolt.
Таксісты лічаць, што гэта нядобрасумленная канкурэнцыя, якую ўрад спрабуе легалізаваць.
аз