Сусьветны банк мае новага кіраўніка
Новым кіраўніком Сусьветнага банку зьяўляецца Дэвід Малпас.
Сусьветны банк мае новага кіраўніка. Гэта амэрыканец Дэвід Малпас (David Malpass). Яго кандыдатуру запрапанаваў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп. Малпас замяніць на гэтай пасадзе на Джыма Ёна Кіма, які падаў у адстаўку на пачатку бягучага году.
Дэвід Малпас - эканаміст і былы чыноўнік Дэпартамэнта фінансаў ЗША. Падчас выбарчай кампаніі 2016 году ён адкрыта падтрымліваў Дональда Трампа. У лютым прэзыдэнт ЗША прызначыў яго на пасаду кіраўніка Сусьветнага банка. Гэтае прызначэньне падвяргалася крытыцы з боку некаторых эканамістаў, якія абвінавачвалі яго ў скептыцызьме наконт міжнароднага супрацоўніцтва.
У мінулым Малпас крытыкаваў Сусьветны банк за празьмерную бюракратыю й неэфэктыўнасьць. Выказваўся за скарачэньне агульнага аб'ёму крэдытаў для Кітая, паясьняючы, што гэтая краіна ўжо не патрабуе настолькі вялікай фінансавай дапамогі, як бедныя краіны сьвету.
Традыцыйна пасаду кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду займае эўрапеец, а пасаду кіраўніка Сусьветнага банка - амэрыканец.
Дэвід Малпас уступіць на сваю пасаду 9 красавіка.
аз
Сусьветны банк мае новага кіраўніка. Гэта амэрыканец Дэвід Малпас (David Malpass). Яго кандыдатуру запрапанаваў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп. Малпас заменіць на гэтай пасадзе Джыма Ёна Кіма, які падаў у адстаўку на пачатку бягучага году.
Дэвід Малпас - эканаміст і былы чыноўнік Дэпартамэнта фінансаў ЗША. Падчас выбарчай кампаніі 2016 году ён адкрыта падтрымліваў Дональда Трампа. У лютым прэзыдэнт ЗША прызначыў яго на пасаду кіраўніка Сусьветнага банка. Гэтае прызначэньне падвяргалася крытыцы з боку некаторых эканамістаў, якія абвінавачвалі яго ў скептыцызьме наконт міжнароднага супрацоўніцтва.
У мінулым Малпас крытыкаваў Сусьветны банк за празьмерную бюракратыю й неэфэктыўнасьць. Выказваўся за скарачэньне агульнага аб'ёму крэдытаў для Кітая, паясьняючы, што гэтая краіна ўжо не патрабуе настолькі вялікай фінансавай дапамогі, як бедныя краіны сьвету.
Традыцыйна пасаду кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду займае эўрапеец, а пасаду кіраўніка Сусьветнага банку - амэрыканец.