Logo Polskiego Radia
Print

Былому палітвязьню прад’явілі абвінавачаньне па трох артыкулах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2019 09:21
Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка ў ягонай кватэры па падазрэньні ў злосным хуліганстве.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Затрыманаму 20 сакавіка Зьмітру Паліенку выставілі абвінавачаньне на падставе трох крымінальных артыкулаў, піша БелаПАН са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу СК Юлію Ганчарову.

Што за артыкулы?

-Асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339) — да 10 гадоў турмы;
-Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці (арт. 130) — да 12 гадоў турмы;
-Апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці (арт. 341) — грамадзкія працы, штраф ці арышт.

Паводле слоў прадстаўніка СК, меру стрыманьня Паліенку не зьмянялі — ён застаецца пад вартай у Жодзінскім СІЗА, яму прызначылі стацыянарную судова-псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу.

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка ў ягонай кватэры па падазрэньні ў злосным хуліганстве.

У 2016 годзе Паліенку асудзілі за „гвалт або пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў” і „выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару”.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня. Віны ён не прызнаў. Беларускія праваабаронцы патрабавалі вызваліць актывіста. Прысуд яму называлі палітычна матываваным.

belapan.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт