Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня спаўняецца 79 гадоў «катынскага злачынства»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2019 16:03
3-га красавіка 1940 г. НКВД пачало вывозіць польскіх афіцэраў у катынскі лес.
Масавая брацкая магіла польскіх афіцэраў у катынскім лесеМасавая брацкая магіла польскіх афіцэраў у катынскім лесеhttps://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3260890

3-га красавіка 1940 года з лягера ў Казельску адправілі першыя вагоны польскіх ваеннапалонных, якіх пасьля забілі ў катынскім лесе. З красавіка па ліпень 1940 года савецкая «бясьпека» па загадзе Сталіна забіла амаль 22 тысячы польскіх афіцэраў.

Гэтае злачынства на працягу многіх гадоў дасьледуе расейская арганізацыя «Мэмарыял». Гісторыкі «Мэмарыялу» сумесна з Польскім цэнтрам дасьледчыкаў «Карта» выдалі кнігу, якая зьмяшчае імёны й біяграфіі больш за 4400 польскіх афіцэраў, забітых у Катыні.

Польскія й расейскія гісторыкі шукаюць так званы «беларускі сьпіс», то бок дакумэнты, якія зьмяшчаюць імёны больш за 4000 грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якіх НКВД забіла на тэрыторыі Беларусі. Гэты сьпіс, на падставе транспартных спісаў савецкіх спецслужбаў, многя гады шукае маскоўская гісторык Натальля Лебедзева.

«У дакументах НКВД немагчыма знайсьці загад аб расстрэлах, але ж у Калінін прывезьлі 6,5 тысяч чалавек, і дзе гэтыя людзі прапалі? Іх прывозілі й расстрэльвалі, і так увесь час, расстрэльвалі й прывозілі новых” - тлумачыць прафэсар Лебедзева.

Афіцыйнае сьвяткаваньне 79-й гадавіны катынскага злачынства пройдзе 10 красавіка на Польскіх вайсковых могілках у Катыні.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт