У Вашынгтоне пройдзе саміт НАТО прымеркаваны да 70-ай гадавіны арганізацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.04.2019 09:38
                    
                                 
                
                
                    На саміт запрошаныя міністры замежных справаў краін НАТО.
                
                
                    
                        
Flaga NATOnato.int
                     
                
                
                
               
                
                         У Вашынгтоне адбудзецца сёньня сустрэча міністраў замежных спраў краін НАТО. Саміт арганізаваны з нагоды 70-й гадавіны Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. Польшчу будзе прадстаўляць міністар Яцэк Чапутовіч.
Саміт НАТО ў Вашынгтоне пачнецца з прыёму, арганізаванага дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампея. Прыём пройдзе ў Аўдыторыі Эндру Мелона, дзе 4 красавіка 1949 года прадстаўнікі 12 краін-заснавальнікаў, падпісалі Паўночнаатлянтычны дагавор. Міністры замежных спраў 29 краін, якія зараз уваходзяць у НАТО, будуць мець магчымасьць паглядзець гэты гістарычны дакумэнт.
Асноўная дыскусія саміту адбудзецца заўтра. У ходзе першай сэсіі, міністры будуць абмяркоўваць пагрозу з боку Расеі, другая будзе прысьвечана сытуацыі ў Афганістане. У час рабочага абеду міністры абмяркуюць пытаньне павелічэньня выдаткаў на абарону краін НАТО.
яс