Logo Polskiego Radia
Print

Карту паляка пашыраць на ўсе краіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.04.2019 11:03
Першапачаткова Карта паляка была падрыхтаваная з думкай пра палякаў, якія жывуць на Ўсходзе.
Wikimedia Commons/Council of Ministers of the Republic of Poland/Public domain

Карту паляка пашыраць на ўсе краіны
Сёньня ўрад Польшчы прыме зьмены ў закон аб Карце паляка. Галоўнай зьменай зьяўляецца пашырэньне Карты паляка на ўсе краіны – паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.
Першапачаткова Карта паляка была падрыхтаваная з думкай пра палякаў, якія жывуць на Ўсходзе. «У той час шэраг міністэрстваў быў занепакоены, як гэты закон і яго дзейнасьць паўплываюць на стан фінансаў дзяржавы. Сёньня гэтых боязяў няма. Мы задаволеныя, калі нашыя суайчыньнікі хочуць прыяжджаць да нас, незалежна ад таго, у якой краіне да гэтага часу яны жылі», – падкрэсьліў кіраўнік канцылярыі прэмʼера.
На пытаньне, колькі чалавек зможа атрымаць Карту паляка пасьля навэлізацыі, Міхал Дворчык сказаў, што гэта будзе вялікая зьмена ў дачыненьні да цяперашняга стану, аднак усё залежыць ад колькасьці зацікаўленых дакумэнтам.
«Для большасьці людзей, якія жывуць не ў краінах былога СССР, атрыманьне гэтага дакумэнту пачаткова будзе мець сымбалічны характар, які падкрэсьлівае іх сувязь з Айчынай і польскім народам», – сказаў кіраўнік канцылярыі прэм’ера.
Закон аб Карце паляка быў прыняты ў 2007 годзе. Дакумэнт пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу і ў дадзены момант выдаецца ў 15 краінах за ўсходняй мяжой Польшчы. Грамадзяне гэтых краін падчас прыезду ці пражываньня ў Польшчы атрымліваюць шэраг фінансавых льгот.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт