У Вашынгтоне кіраўнік польскага МЗС адзначыць 70-годзьдзе NATO
Яцэк Чапутовіч пачынае чатырохдзённы візыт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) пачынае чатырохдзённы візыт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Сёньня ў Нью-Ёрку міністар прыме ўдзел у брыфінгу ў Радзе Бясьпекі ААН па ўмацаваньні захаваньня нормаў міжнароднага гуманітарнага права. Сустрэчу будзе ачольваць міністар замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас.
Заўтра кіраўнік польскай дыпляматыі прыме ўдзел у паседжаньні Рады Бясьпекі ААН, прысьвечаным выкананьню Дагавора аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
У сваю чаргу ў сераду ў Вашынгтоне польскі палітык выступіць на двух канфэрэнцыях, прысьвечаных 70-годзьдзю NATO. У сустрэчах прымуць удзел таксама міністры замежных спраў Славаччыны, Румыніі, Летувы, Эстоніі, Чэхіі й Латвіі.
Галоўным пунктам візыту Яцэка Чапутовіча ў ЗША будзе сустрэча міністраў замежных спраў краін NATO ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Гаспадаром сустрэчы будзе кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі Майк Пампэа.
аз
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) пачынае чатырохдзённы візыт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Сёньня ў Нью-Ёрку міністар прыме ўдзел у брыфінгу ў Радзе Бясьпекі ААН па ўмацаваньні захаваньня нормаў міжнароднага гуманітарнага права. Сустрэчу будзе ачольваць міністар замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас.
Заўтра кіраўнік польскай дыпляматыі прыме ўдзел у паседжаньні Рады Бясьпекі ААН, прысьвечаным выкананьню Дагавора аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
У сваю чаргу ў сераду ў Вашынгтоне польскі палітык выступіць на дзьвюх канфэрэнцыях, прысьвечаных 70-годзьдзю NATO. У сустрэчах прымуць удзел таксама міністры замежных спраў Славаччыны, Румыніі, Летувы, Эстоніі, Чэхіі й Латвіі.