Logo Polskiego Radia
Print

Навуковы часопіс «Усходні агляд» уручыў штогадовыя ўзнагароды

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 15:03
  • Навуковы часопіс «Усходні агляд» уручыў штогадовыя ўзнагароды
«Справа была простая – альбо Польшча ідзе на Захад і тады не ўцягвае Захад у свае старыя этнічныя канфлікты, альбо застаецца сам-насам зь імі».
Foto: Studium Europy Wschodniej UW

Навуковы часопіс «Усходні агляд» уручыў штогадовыя ўзнагароды
Польскі навуковы гістарычны часопіс «Przegląd Wschodni», па-беларуску «Усходні агляд», у 26 раз узнагародзіў выбітных навукоўцаў, якія займаюцца праблематыкай краінамі Ўсходняй Эўропы ды Расеі.
Польскае навуковае гістарычнае выданьне «Усходні агляд» выходзіць 4 разы на год у Варшаве з 1991 года. Заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопісу зьяўляецца кіраўнік Інстытуту Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі.
Асноўная тэматыка часопіса – гэта асьвятленьне гісторыі ды актуальнага становішча польскай меншасьці на ўсход ад сучаснай польскай мяжы. Часьцяком ва «Усходнім аглядзе» зьяўляюцца навуковы матэрыялы прысьвечаныя Беларусі, а таксама напісаныя беларускімі дасьледчыкамі.
30 сакавіка ў залі Сэнату Варшаўскага ўнівэрсытэту прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэньня ўзнагарод выданьня «Przegląd Wschodni». Журы прызнала тры ўзнагароды ў пастаянных катэгорыях, а таксама адну ў дадатковай ды дзьве спэцыяльныя ўзнагароды імя Аляксандра Гейштора.
У катэгорыі «Айчыннай праца» за кнігу «Тэстамэнт Прамэтэя: крыніцы ўсходняй палітыкі ІІІ Рэчы Паспалітай» узнагароду атрымаў палітык і дасьледчык Павал Коваль.
Павал Коваль: Справа была простая, альбо Польшча ідзе на Захад і тады не ўцягвае Захад у свае старыя этнічныя канфлікты, альбо застаецца сама са сваімі старымі канфліктамі пасярэдзіне Эўропы. Гэта вельмі добра разумела тагачасная польская эліта, а таксама заходнія партнэра – перад усім амэрыканцы. Таксама гэта вельмі добра разумеў Ян Павал ІІ, ён цяміў, што калі мы вяртаемся да гэтых канфліктаў – трансфармацыі ня будзе. Менавіта пра гэта мая кніжка – калі б мы вярнуліся ў старыя канфлікты, не адбылося бы глыбіннай трансфармацыі Польшчы.
У катэгорыі «Гісторыі палякаў на Ўсходзе» за працу «Палякі ў Летуве й Беларусі пад панаваньнем Аляксандра ІІ» узнагароду атрымаў доктар гістарычных навук Мікалай Таркоўскі. Ляўрэат распавядае, як палякі былі інтэграваныя ў эліты расейскай імпэрыі.
Мікалай Таркоўскі: Сапраўды існавалі розныя абмежаваньні, дзякуючы якім зь бюракратыі выдаляліся людзі польскага паходжаньня. Аднак дзякуючы гістарычным абставінам і пэўнай дыпляматыі палякі зь тагачаснай Летувы й Беларусі атрымлівалі доступ у палітычная салёны Пецярбургу.
Спэцыяльную ўзнагароду выданьня за навуковую творчасьць на працягу ўсяго жыцьця атрымала прафэсар, дасьледчык польска-расейскіх адносінаў у XVIII стагодзьдзі Зофія Зеліньска.
Зофія Зеліньска: Па-першае гэта прэстыжнае ўзнагарода. Я займалася дасьледаваньнем польска-расейскіх адносінаў усё сваё жыцьцё. Для мяне гэта значыць, што мае праца была адзначанае важным навуковым асяродкам. Па-другое мае папярэднікі, якія атрымалі гэтую ўзнагароду зьяўляюцца выбітнымі дасьледчыкамі. Для мяне гэта важна. Па-трэцяе дырэктар Інстытуту Усходняй Эўропы Ян Маліцкі надаў гэтай цырымоніі непаўторны й незабыўны характар.
Таксама за гістарычны твор «Палякі ў Ліпаве» ўзнагароду «Усходняга агляду» атрымаў дыплямат і дасьледчык Макрэк Глушко.
Апроч гэтага адмысловай узнагародай часопіса імя Аляксандра Гейштора пасьмяротна быў узнагароджаны Яцэк Мілер.
Другую ўзнагароду імя Аляксандра Гейштора атрымаў дырэктар гістарычнага музэя ў Львове Раман Чмэлык.
Сёлета ніводнае замежнае навуковае дасьледаваньне не атрымала ўзнагароды часопісу «Przegląd Wschodni». Сытуацыю камэнтуе галоўны рэдактар часопісу Ян Маліцкі.
Ян Маліцкі: Журы не выбрала ніводнай кнігі сярод тых, які змагаліся за ўзнагароду ў катэгорыі замежных працаў. Фактычна гэта нічога не значыць. Ніводны з твораў ня быў дастойны гэтай узнагароды. Так здараецца. Цікавым зьяўляецца той факт, што ў параўнаньні зь папярэднімі гадамі, у 2018 годзе было значна меней вялікіх працаў на тэму Ўкраіны, у самы шырокім сэнсе: ад гісторыі да сучаснасьці.
У мінулым прэстыжнай навуковай ўзнагародай часопіса «Przegląd Wschodni» былі ўганараваныя беларускія дасьледчыкі Адам Мальдзіс, Захар Шыбека, Генадзь Сагановіч ды некаторыя іншыя.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Польскі навуковы гістарычны часопіс «Przegląd Wschodni», па-беларуску «Усходні агляд», у 26 раз узнагародзіў выбітных навукоўцаў, якія займаюцца праблематыкай краінаў Усходняй Эўропы ды Расеі.

Польскае навуковае гістарычнае выданьне «Усходні агляд» выходзіць 4 разы на год у Варшаве з 1991 года. Заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопісу зьяўляецца кіраўнік Інстытуту Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі.

Асноўная тэматыка часопіса – гэта асьвятленьне гісторыі ды актуальнага становішча польскай меншасьці на ўсход ад сучаснай польскай мяжы. Часьцяком ва «Усходнім аглядзе» зьяўляюцца навуковы матэрыялы прысьвечаныя Беларусі, а таксама напісаныя беларускімі дасьледчыкамі.

30 сакавіка ў залі Сэнату Варшаўскага ўнівэрсытэту прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэньня ўзнагарод выданьня «Przegląd Wschodni». Журы прызнала тры ўзнагароды ў пастаянных катэгорыях, а таксама адну ў дадатковай ды дзьве спэцыяльныя ўзнагароды імя Аляксандра Гейштора.

У катэгорыі «Айчыннай праца» за кнігу «Тэстамэнт Прамэтэя: крыніцы ўсходняй палітыкі ІІІ Рэчы Паспалітай» узнагароду атрымаў палітык і дасьледчык Павал Коваль.

Павал Коваль: Справа была простая – альбо Польшча ідзе на Захад і тады не ўцягвае Захад у свае старыя этнічныя канфлікты, альбо застаецца сама са сваімі старымі канфліктамі пасярэдзіне Эўропы. Гэта вельмі добра разумела тагачасная польская эліта, а таксама заходнія партнэра – перад усім амэрыканцы. Таксама гэта вельмі добра разумеў Ян Павал ІІ, ён цяміў, што калі мы вяртаемся да гэтых канфліктаў – трансфармацыі ня будзе. Менавіта пра гэта мая кніжка – калі б мы вярнуліся ў старыя канфлікты, не адбылося бы глыбіннай трансфармацыі Польшчы.

У катэгорыі «Гісторыі палякаў на Ўсходзе» за працу «Палякі ў Летуве й Беларусі пад панаваньнем Аляксандра ІІ» узнагароду атрымаў доктар гістарычных навук Мікалай Таркоўскі. Ляўрэат распавядае, як палякі былі інтэграваныя ў эліты Расейскай Імпэрыі.

Мікалай Таркоўскі: Сапраўды існавалі розныя абмежаваньні, дзякуючы якім зь бюракратыі выдаляліся людзі польскага паходжаньня. Аднак дзякуючы гістарычным абставінам і пэўнай дыпляматыі палякі зь тагачаснай Летувы й Беларусі атрымлівалі доступ у палітычная салёны Пецярбургу.

Спэцыяльную ўзнагароду выданьня за навуковую творчасьць на працягу ўсяго жыцьця атрымала прафэсар, дасьледчык польска-расейскіх адносінаў у XVIII стагодзьдзі Зофія Зеліньска.

Зофія Зеліньска: Па-першае гэта прэстыжнае ўзнагарода. Я займалася дасьледаваньнем польска-расейскіх адносінаў усё сваё жыцьцё. Для мяне гэта значыць, што мае праца была адзначанае важным навуковым асяродкам. Па-другое мае папярэднікі, якія атрымалі гэтую ўзнагароду зьяўляюцца выбітнымі дасьледчыкамі. Для мяне гэта важна. Па-трэцяе дырэктар Інстытуту Усходняй Эўропы Ян Маліцкі надаў гэтай цырымоніі непаўторны й незабыўны характар.

Таксама за гістарычны твор «Палякі ў Ліпаве» ўзнагароду «Усходняга агляду» атрымаў дыплямат і дасьледчык Макрэк Глушко.

Апроч гэтага адмысловай узнагародай часопіса імя Аляксандра Гейштора пасьмяротна быў узнагароджаны Яцэк Мілер. Другую ўзнагароду імя Аляксандра Гейштора атрымаў дырэктар гістарычнага музэя ў Львове Раман Чмэлык.

Сёлета ніводнае замежнае навуковае дасьледаваньне не атрымала ўзнагароды часопісу «Przegląd Wschodni». Сытуацыю камэнтуе галоўны рэдактар часопісу Ян Маліцкі.

Ян Маліцкі: Журы не выбрала ніводнай кнігі сярод тых, які змагаліся за ўзнагароду ў катэгорыі замежных працаў. Фактычна гэта нічога не значыць. Ніводны з твораў ня быў дастойны гэтай узнагароды. Так здараецца. Цікавым зьяўляецца той факт, што ў параўнаньні зь папярэднімі гадамі, у 2018 годзе было значна меней вялікіх працаў на тэму Ўкраіны, у самы шырокім сэнсе: ад гісторыі да сучаснасьці.

У мінулым прэстыжнай навуковай ўзнагародай часопіса «Przegląd Wschodni» былі ўганараваныя беларускія дасьледчыкі: Адам Мальдзіс, Захар Шыбека, Генадзь Сагановіч ды некаторыя іншыя.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

ЭЖ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт