Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 3,5 мільёны дзяцей карыстаюцца праграмай «500+»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 14:38
Гэта штомесячная грашовая дапамога для другога ды кожнага наступнага дзіцяці ў сямʼі на суму 500 злотых, то-бок прыкладна 115 эўра.
PAP/Wojciech Pacewicz

Больш за 3,5 мільёны дзяцей карыстаюцца праграмай «500+»
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падсумаваў трохгодзьдзе функцыянаваньня ў краіне праграмы «500+», накіраванай на падтрымку шматдзетных семʼяў. Кіраўнік урада падкрэсьліў, што праграма «500+» – гэта ня толькі для семʼяў: «Гэта таксама дзяржаўніцкая праграма. Таму што ня можа быць дзяржавай з сэрцам, якая не зьвяртае ўвагі на сямʼю. А мы будуем дзяржаву з сэрцам – дзяржаву для ўсіх семʼяў».
Праграма «500+» рэалізуецца ў Польшчы з 1 красавіка 2016 года. Гэта штомесячная грашовая дапамога для другога ды кожнага наступнага дзіцяці ў сямʼі на суму 500 злотых, то-бок прыкладна 115 эўра.
Міністар сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска паведаміла, што больш за 3 мільёны 600 тысяч дзяцей карыстаюцца ўрадавай праграмай «500+».
IAR/эж

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падсумаваў трохгодзьдзе функцыянаваньня ў краіне праграмы «500+», накіраванай на падтрымку шматдзетных семʼяў.

Кіраўнік урада падкрэсьліў, што праграма «500+» – гэта ня толькі для семʼяў: «Гэта таксама дзяржаўніцкая праграма. Таму што ня можа быць дзяржавы з сэрцам, якая не зьвяртае ўвагі на сямʼю. А мы будуем дзяржаву з сэрцам – дзяржаву для ўсіх семʼяў».

Праграма «500+» рэалізуецца ў Польшчы з 1 красавіка 2016 года. Гэта штомесячная грашовая дапамога для другога ды кожнага наступнага дзіцяці ў сямʼі на суму 500 злотых, то-бок прыкладна 115 эўра.

Міністар сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска паведаміла, што больш за 3 мільёны 600 тысяч дзяцей карыстаюцца ўрадавай праграмай «500+».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт