80% польскіх школаў і садкоў зьбіраюцца ўдзельнічаць у забастоўцы настаўнікаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        31.03.2019 12:10
                    
                    Нагадаем, настаўніцкія прафсаюзы дамагаюцца падвышэньня заробкаў на 1 тысячу польскіх злотых, то-бок прыкладна на 235 эўра.
                
Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
Амаль 80% польскіх школаў і садкоў зьбіраюцца ўдзельнічаць у забастоўцы настаўнікаў
У нядзелю пра гэта паведаміў старшыня Настаўніцкага саюзу Польшчы Славамір Броняж. Як паведамляе прафсаюз, бестэрміновая забастоўка распачнецца 8 красавіка.
Адначасова працягваюцца перамовы забастоўшчыкаў з прадстаўнікамі ўраду. Славамір Броняж разьлічвае, што яны завершацца ўжо ў панядзелак. Аднак, калі паразуменьне ня будзе дасягнутае, прафсаюзы дэкляруюць гатоўнасьць працягваць перамовы 24 гадзіны на суткі.
Сёлета ў студзені Настаўніцкі саюз Польшчы і Форум прафсаюзаў распачалі працэдуры па арганізацыі рэфэрэндумаў аб удзеле школаў і садкоў у забастоўцы. Забастоўка заплянаваная на час, калі ў польскіх школах распачынаюцца дзяржаўныя экзамэны.
Нагадаем, настаўніцкія прафсаюзы дамагаюцца падвышэньня заробкаў на 1000 тысячу польскіх злотых, то-бок прыкладна на 235 эўра.

PAP/эж