Бел-чырвона-белыя сьцягі, затрыманьні і фэервэркі – так прайшоў Дзень Волі ў Беларусі. Паводле праваабаронцаў, 25 сакавіка былі затрыманы 15 чалавек. Амаль усе затрыманыя вечарам былі выпушчаныя з УУС Цэнтральнага раёна.
Па паведамленьні ПЦ «Вясна», усяго ў міліцыю былі дастаўлены 15 чалавек, у тым ліку вядомыя музыкі Павел Аракелян, Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч і Ігар Варашкевіч, якія хацелі даць канцэрт на вуліцах Менску, таксама палітыкі Мікалай Казлоў і Віталь Рымашэўскі. У іх дачыненьні складзеныя «пратаколы затрыманьня» і «пратаколы прафіляктычнай гутаркі».
У ізалятар часовага ўтрыманьня дастаўлена Алёна Тоўстая, якая прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы. У знак пратэсту, паводле інфармацыі праваабаронцаў, яна абвясьціла галадоўку.
Акрамя таго, не вызваленыя затрыманыя каля рэстарана «Паедзем паядзім» абаронцы ўрочышча Курапаты Дзяніс Урбановіч і Валерый Рабцаў, паведамляюць naviny.by.

ав