У Коўне адкрылі дошку на будынку былога польскага пасольства 
Пры нагодзе адмыслоўцы абмеркавалі складаную гісторыю польска-летувіскіх дыпляматычных адносінаў. 
У Коўне ў Летуве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі на будынку, у якім да Другой сусьветнай вайны разьмяшчалася польскае пасольства. Пасьля цырымоніі, адбыліся чарговыя дэбаты пад загалоўкам „Без эмоцый. Польска-летувіскі дыялёг пра ...”, прысьвечаныя на гэты раз даваенным адносінамі паміж дзьвюма краінамі.
„Мы адзначаем пазытыўную падзею, якой было ўстанаўленьне дыпляматычных адносін”, - сказала ён падчас цырымоніі адкрыцьця дошкі на будынку былога польскага пасольства ў Коўне пасол Польшчы ў Летуве Ўршуля Дарашэўска (Urszula Doroszewska). 
Польская амбасада ў Коўне існавала да моманту ўстанаўленьня дыпляматычных адносін зь Летувой у 1938 годзе. 
Нагадаем, Летува доўга адмаўлялася ўстанавіць афіцыйныя дыпляматычныя адносіны а Польшчай з-за спрэчкамі за Вільню. У 1938 годзе Польшча паставіла Летуве ўльтыматум, што канчаткова давяло да ўстанаўленьня дыпляматычных адносін. 
Між іншым пра гэта ў Прэзыдэнцкай бібліятэкі імя Валдаса Адамкуса ў Коўне размаўлялі польскія й летувіскія гісторыкі.
Адбылася таксама прэзэнтацыя публікацыі пад назвай „1938. Цёмная ноч перад сьвітаньнем”, аўтарства маладога гісторыка Сымонаса Язавіты й палітоляга Дамініка Вільчэўскага. 
У ходзе сустрэчы можна было пабачыць юбілейную выставу, прысьвечаную польска-летувіксім адносінам. 
Мерапрыемства арганізаваў Польскі інстытут у Вільні, польская амбасада ў Летуве і ўлады Коўна. 
аз
 У Коўне ў Летуве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі на будынку, у якім да Другой сусьветнай вайны разьмяшчалася польскае пасольства. Пасьля цырымоніі, адбыліся чарговыя дэбаты пад загалоўкам „Без эмоцый. Польска-летувіскі дыялёг пра ...”, прысьвечаныя на гэты раз даваенным адносінамі паміж дзьвюма краінамі.
„Мы адзначаем пазытыўную падзею, якой было ўстанаўленьне дыпляматычных адносін”, - сказала ён падчас цырымоніі адкрыцьця дошкі на будынку былога польскага пасольства ў Коўне пасол Польшчы ў Летуве Ўршуля Дарашэўска (Urszula Doroszewska). 
Польская амбасада ў Коўне існавала да моманту ўстанаўленьня дыпляматычных адносін зь Летувой у 1938 годзе. 
Нагадаем, Летува доўга адмаўлялася ўстанавіць афіцыйныя дыпляматычныя адносіны з Польшчай з-за спрэчкамі за Вільню. У 1938 годзе Польшча паставіла Летуве ўльтыматум, што канчаткова давяло да ўстанаўленьня дыпляматычных адносін. 
Між іншым, пра гэта ў Прэзыдэнцкай бібліятэкі імя Валдаса Адамкуса ў Коўне размаўлялі польскія й летувіскія гісторыкі.