Польская паліцыя ўводзіць новую парадную форму (ФОТА)
Новая парадная форма будзе навязваць да мундзілаў паліцыі зь міжваеннага пэрыяду.
Польская паліцыя ўводзіць новую парадную форму. У адрозьненьне ад паўсядзённай, парадная форма – гэта мундзір, які супрацоўнікі паліцыі апранаюць на розныя ўрачыстасьці.
Новая форма мае цёмна-сіні колер й навязвае да формы польскай паліцыі зь міжваеннага пэрыяду.
Надкамісар Кшыштаф Муселяк (Krzysztof Musielak) з Галоўнай камэндатуры паліцыі падкрэсьлівае, што новая форма, падобным чынам, як у міжваенным пэрыядзе, мае васільковыя й сярэбраныя дадаткі. Акрамя таго, таксама гузікі навязваюць да даваеннага пэрыяду.
Тым ня менш новая форма зроблена з сучасных тканінаў, якія забясьпечваюць большы камфорт падчас службы.
Новая форма павінна замяніць старыя мундзіры на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў. Гэта будзе адбывацца паступова.
Прадстаўнікі паліцыі запэўніваюць, што новая форма не даражэйшая, чым старая.
аз
Польская паліцыя ўводзіць новую парадную форму. У адрозьненьне ад паўсядзённай, парадная форма – гэта мундзір, які супрацоўнікі паліцыі апранаюць на розныя ўрачыстасьці.
Новая форма мае цёмна-сіні колер й нагадвае форму польскай паліцыі зь міжваеннага пэрыяду.
Новая парадная форма паліцыі. PAP/Paweł Supernak
Надкамісар Кшыштаф Муселяк (Krzysztof Musielak) з Галоўнай камэндатуры паліцыі падкрэсьлівае, што новая форма, падобным чынам, як у міжваенным пэрыядзе, мае васільковыя й сярэбраныя дадаткі. Акрамя таго, таксама гузікі нагадваюць пра даваенны пэрыяд.
Тым ня менш, новая форма зроблена з сучасных тканінаў, якія забясьпечваюць большы камфорт падчас службы.