Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах невядомыя павалілі больш за дзясятак крыжоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2019 09:11
„Гэта падобна на спробную правакацыю”, — напісаў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

У Курапатах невядомыя павалілі больш за дзясятак крыжоў. Пра гэта паведаміў палітык Павел Севярынец.

„Гэта падобна на спробную правакацыю”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку й зьмясьціў фотаздымкі. Севярынец адзначае, што крыжы павалілі ў двух розных месцах.

Курапаты — месца масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Урочышча знаходзіцца на ўскраіне Менска. За апошнія дзесяцігодзьдзі там узьнік народны мэмарыял. Нядаўна помнік у Курапатах усталявалі і ўлады.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт