Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2019 09:11
Навукоўцы: Парэшткі кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гадоў ідэнтыфікаваныя з дакладнасьцю 95%.
Кастусь Каліноўскі,1863 годКастусь Каліноўскі,1863 годPublic Domain

У ліпені 2017 году падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. Нядаўна дасьледчыкі Віленскага ўнівэрсытэта прыйшлі да канчатковай высновы, што сярод іх ёсьць і парэшткі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гадоў.

„Па нашай грубай ацэнцы, з дакладнасьцю 95% мы можам пацьвердзіць, што адны з гэтых парэшткаў належаць Канстанціну Каліноўскаму”, - распавёў TUT.BY прафэсар катэдры анатоміі, гісталёгіі й антрапалёгіі Віленскага ўнівэрсытэта Рымантас Янкаўскас.

Сваю ацэнку дасьледчыкі называюць грубай, паколькі астанкі Каліноўскага не праходзілі генэтычную экспэртызу. Прычына ў тым, што ў паўстанца не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі, якія маглі б здаць матэрыял для параўнаньня.

Да высновы, што гэта парэшткі менавіта Кастуся Каліноўскага, дасьледчыкі прыйшлі мэтадам выключэньня ўсіх астатніх, а таксама з дапамогай супастаўленьня ўзросту, спосабу пакараньня, а таксама параўнаньня чэрапа й фатаграфіі. Для гэтага навукоўцы правялі падрабязныя дасьледаваньнi ўсіх астатніх парэшткаў. Іх вынікі прафэсар называе максымальна дакладнымі.

news.tut.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт