Logo Polskiego Radia
Print

Кіруючая ў Польшчы партыя можа разьлічваць на 44% падтрымкі выбаршчыкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2019 19:07
У параўнаньні з папярэднім апытаньнем падтрымка партыі на чале зь Яраславам Качыньскім павялічылася на 4%.
Старшыня партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў КачыньскіСтаршыня партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў КачыньскіPAP/Andrzej Grygiel

Кіруючая ў Польшчы партыя можа разьлічваць на 44% падтрымкі выбаршчыкаў
З апошняга апытаньня, праведзенага сацыялягічнай лябараторыяй CBOS, вынікае, што калі б выбары ў парлямэнт Польшчы адбыліся цяпер, то пераможцам стала б кіруючая кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць». Яна можа заручыцца падтрымкай 44% выбаршчыкаў. У параўнаньні з папярэднім апытаньнем падтрымка партыі на чале зь Яраславам Качыньскім павялічылася на 4%.
За наймацнейшую апазыцыйную права-цэнтрысцкую партыю «Грамадзянская плятформа» маюць намер галасаваць 20% выбаршчыкаў. Працэнтны бар'ер з падтрымкай на ўзроўні 5% пераадолеў бы парлямэнцкі рух «Кукіз ʼ15». Астатнія партыі, у тым ліку, Польская сялянская партыя й Саюз левых дэмакратычных сіл, апынуліся ніжэй працэнтнага барʼеру, які ў Польшчы знаходзіцца на ўзроўні 5%.
26 мая ў Польшчы павінны прайсьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт. Парлямэнцкія выбары заплянаваныя на кастрычнік бягучага году.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт