Logo Polskiego Radia
Print

Яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяўкі на вяшчаньне ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2019 08:02
Раней заяўкі на дазвол вяшчаньня ў Беларусі падалі ўкраінскія каналы Star Cinema і Star Family, яны знаходзяцца на разглядзе.
tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяўкі на вяшчаньне ў Беларусі
Яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяўкі на вяшчаньне ў Беларусі – 1+1 International і «Квартал». Пра гэта паведаміў Вадзім Ціхановіч, дырэктар кампаніі «Навігатар ТБ» – афіцыйнага дыстрыбутара ўкраінскага дзяржаўнага тэлеканала UA TV на тэрыторыі Беларусі.
Раней заяўкі на дазвол вяшчаньня ў Беларусі падалі ўкраінскія каналы Star Cinema і Star Family, яны знаходзяцца на разглядзе. Таксама заяўку на вяшчаньне плянуе падаваць Інтэр+. На прэзэнтацыі тэлеканалу, якая прайшла 15 сакавіка ў Менску, Ціхановіч таксама расказаў пра сытуацыю зь вяшчаньнем UA TV у рэгіёнах Беларусі.
«Заключана 20 дагавораў па рэспубліцы, у асноўным у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях. Канал карыстаецца попытам у памежным рэгіёне. У Менску практычна ўсе невялікія кабэльныя апэратары падключаныя. Спадзяемся, што ўключаць velcom і «Белтэлекам», зь імі ёсць вусная дамоўленасьць аб уключэньні ў пакет з замежнымі каналамі», – сказаў Ціхановіч.
UA TV – украінскі тэлеканал замежнага вяшчаньня, які пачаў сваю працу 1 кастрычніка 2015 года. Тэлеканал вяшчае кругласутачна на трох мовах – украінскай, расейскай і ангельскай. Перамовы аб яго запуску на тэрыторыі Беларусі вяліся з канца 2014 года, у сярэдзіне лютага 2019-га ён пачаў сваю працу.

Яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяўкі на вяшчаньне ў Беларусі - 1+1 International і «Квартал». Пра гэта паведаміў Вадзім Ціхановіч, дырэктар кампаніі «Навігатар ТБ» – афіцыйнага дыстрыбутара ўкраінскага дзяржаўнага тэлеканала UA TV на тэрыторыі Беларусі.

Раней заяўкі на дазвол вяшчаньня ў Беларусі падалі ўкраінскія каналы Star Cinema і Star Family, яны знаходзяцца на разглядзе. Таксама заяўку на вяшчаньне плянуе падаваць Інтэр+. На прэзэнтацыі тэлеканалу, якая прайшла 15 сакавіка ў Менску, Ціхановіч таксама расказаў пра сытуацыю зь вяшчаньнем UA TV у рэгіёнах Беларусі.

«Заключана 20 дагавораў па рэспубліцы, у асноўным у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях. Канал карыстаецца попытам у памежным рэгіёне. У Менску практычна ўсе невялікія кабэльныя апэратары падключаныя. Спадзяемся, што ўключаць velcom і «Белтэлекам», зь імі ёсць вусная дамоўленасьць аб уключэньні ў пакет з замежнымі каналамі», – сказаў Ціхановіч.

UA TV – украінскі тэлеканал замежнага вяшчаньня, які пачаў сваю працу 1 кастрычніка 2015 года. Тэлеканал вяшчае кругласутачна на трох мовах – украінскай, расейскай і ангельскай. Перамовы аб яго запуску на тэрыторыі Беларусі вяліся з канца 2014 года, у сярэдзіне лютага 2019-га ён пачаў сваю працу.

белапан/радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт