Польшча рыхтуецца да цьвёрдага Brexit
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
15.03.2019 12:58
«Усе правы падданых Злучанага Каралеўства, якія вядуць гаспадарчую дзейнасьць у Польшчы, будуць захаваныя».
Парлямэнт Вялікабрытаніі PAP/EPA/UK PARLIAMENTARY RECORDING UNIT / HANDOUT
Польшча рыхтуецца да цьвёрдага Brexit
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч паведаміла, што польскі ўрад рыхтуецца да цьвёрдага Brexit. Гаворка ідзе пра магчымы выхад Вялікабрытаніі зь Эўрапейскага Зьвязу без заключэньня адпаведнай дамовы.
Ядвіга Эмілевіч пракамэнтавала Першаму каналу Польскага радыё працэс падрыхтоўкі выхаду Аб’яднага Каралеўства зь Эўрапейскага Зьвязу.
Ядвіга Эмілевіч: У першую чаргу мы прынялі адпаведныя рэгуляцыі, якія былі падрыхтаваныя Міністэрства ўнутраных спраў. Усе правы падданых Аб’яднага Каралеўства, якія вядуць гаспадарчую дзейнасьць у Польшчы будуць захаваныя. Мы разьлічваем на падобны падыход з боку Вялікабрытаніі, раней пра гэта заяўляла Тэрэза Мэй. Таксама міністэрства арганізавала сустрэчы для тых, хто займаецца бізнэсам у Вялікабрытаніі, аналягічныя сустрэчы прайшлі й на Брытанскіх выспах.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій паведаміла, што 12 траўня ў Лёндане адбудзецца кірмаш вакансій для палякаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Каралеўства. Паводле палітыка, у кірмашы вакансій прымуць удзел найбуйнейшыя польскія працадаўцы.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч паведаміла, што польскі ўрад рыхтуецца да цьвёрдага Brexit. Гаворка ідзе пра магчымы выхад Вялікабрытаніі зь Эўрапейскага Зьвязу без заключэньня адпаведнай дамовы.
Ядвіга Эмілевіч пракамэнтавала Першаму каналу Польскага радыё працэс падрыхтоўкі выхаду Злучанага Каралеўства зь Эўрапейскага Зьвязу.
Ядвіга Эмілевіч: У першую чаргу мы прынялі адпаведныя рэгуляцыі, якія былі падрыхтаваныя Міністэрства ўнутраных спраў. Усе правы падданых Злучанага Каралеўства, якія вядуць гаспадарчую дзейнасьць у Польшчы будуць захаваныя. Мы разьлічваем на падобны падыход з боку Вялікабрытаніі, раней пра гэта заяўляла Тэрэза Мэй. Таксама міністэрства арганізавала сустрэчы для тых, хто займаецца бізнэсам у Вялікабрытаніі, аналягічныя сустрэчы прайшлі й на Брытанскіх выспах.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій паведаміла, што 12 траўня ў Лёндане адбудзецца кірмаш вакансій для палякаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі каралеўства. Паводле палітыка, у кірмашы вакансій прымуць удзел найбуйнейшыя польскія працадаўцы.
IAR/эж