Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе аднаўляць транспартныя спалучэньні ў краіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 12:29
На гэтую мэту ўрад плянуе выдзеліць па 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна эўра) у год.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі й міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі й міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык. PAP/Paweł Supernak

Польшча будзе аднаўляць транспартныя спалучэньні ў краіне
На гэтую мэту ўрад плянуе выдзеліць па 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна эўра) у год.
Польшча будзе аднаўляць транспартныя спалучэньні ў краіне. На гэтую мэту ўрад плянуе выдзеліць па 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна эўра) у год.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі нагадаў, што ў мінулыя гады кампанія „Дзяржаўны аўтамабільны транспарт” (Państwowa Komunikacja Samochodowa, PKS) мела дрэнную рэпутацыю. Аднак, паводле кіраўніка польскага ўраду, часам нават не найлепшы транспарт лепшы, чым адсутнасьць транспартных спалучэньняў.
Урад плянуе паступовае аднаўленьне транспартных спалучэньняў у невялікіх гарадках і вёсках у Польшчы. Матэвуш Маравецкі казаў пра магчымасьць увядзеньня супольнага білету на аўтамабільны й чыгуначны транспарты.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык запэўніў, што яго ведамства распрацоўвае гэткую магчымасьць.
Аднаўленьне транспартных спалучэньняў асабліва ў невялікіх гарадках і вёсках у Польшчым, гэта адзін з пунктаў гэтак званай „Пяцёркі Качыньскага”, то бок новых урадавых прапановаў, якія былі прадстаўленыя падчас апошняга зьезду кіроўнай партыі „Правай справядлівасьць”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт