Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіл Саакашвілі плянуе вярнуцца ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 15:27
Ва Ўкраіну былы прэзыдэнт Грузіі зьбіраецца на наступны дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.By European People's Party - EPP Congress Warsaw, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12568308

Міхаіл Саакашвілі плянуе вярнуцца ва Ўкраіну
Ва Ўкраіну былы прэзыдэнт Грузіі зьбіраецца на наступны дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Міхаіл Саакашвілі плянуе вярнуцца ва Ўкраіну. Былы прэзыдэнт Грузіі й былы губэрнатар Адэскай вобласьці ў мінулым годзе быў выдалены з Украіны й атрымаў забарону на ўезд у гэтую краіну.
Нягледзячы на тое, ён зьбіраецца перасячы ўкраінскую мяжу на наступны дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў краіне 31 сакавіка.
Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію ўкраінскаму журналісту заявіў, што зьбіраецца ў Кіеў 1 красавіка. Ва ўкраінскую сталіцу ён мае намер вылецець з Варшавы. У якасьці доказу палітык паказаў квіток на самалёт.
Былы прэзыдэнт Грузіі адзначыў, што ён купіў білет, таму што, на яго думку, цяперашні ўкраінскі прэзыдэнт Пётр Парашэнка ня ўвойдзе ў другі тур выбараў. У сувязі з тым, украінскія службы ня будуць прытрымлівацца забароны на яго ўезд у краіну.
Нагадаем, Міхаіл Саакашвілі вядомы сваёй крытыкай у адрас прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, якога абвінавачвае ў карупцыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт