Logo Polskiego Radia
Print

ІНП: Капітан Рамуальд Райс «Буры» і яго трад ня зьдзейсьнілі генацыду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2019 11:08
ІНП заявіў, што вынікі новых дасьледаваньняў ставяць пад сумнеў папярэднюю інфармацыю пра жаўнера польскага падпольля.
Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Photo:By nieznany - NAC [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31383955

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы паінфармаваў, што, беручы пад увагу новыя дасьледаваньні, капітан Рамуальд Райс «Буры» і яго аддзел ня зьдзейсьнілі генацыду. ІНП заявіў, што вынікі новых дасьледаваньняў ставяць пад сумнеў інфармацыю, зьмешчаную ў канчатковых вывадах сьледзтва ў справе жаўнера польскага падпольля.
ІНП нагадаў, што, паводле папярэдняй вэрсіі, дзейнасьць жаўнераў падпольля была скіраваная супраць акрэсьленых вясковых жыхароў, пераважна беларускай нацыянальнасьці і праваслаўнага веравызнаньня. Дзейнасьць «Бурага» была тады акрэсьленая як «прыналежная да злачынства генацыду, якое ўваходзіць у катэгорыю злачынстваў супраць чалавецтва».
У сваю чаргу новыя вынікі гістарычных дасьледаваньняў, як піша ІНП, не адпавядаюць рэальнасьці, а дасьледаваньні з 2002-2005 гадоў утрымліваюць памылкі.
Інстытут нацыянальнай памяці ў якасьці аргумэнту прыводзіць чатыры навуковыя працы з 2016-2019 гадоў розных аўтараў. На аснове праведзеных дасьледаваньняў яны сьцьвярджаюць, што трэба рашуча адхіліць тэзу аб рэлігійна-нацыянальных матывах дзейнасьці жаўнераў «Бурага».
Цытаваныя ў камюніке ІНП кандыдат навук Казімеж Краеўскі і адвакат Гжэгаж Вансоўскі аргумэнтуюць, што «не праваслаўная вера і не беларуская нацыянальнасьць былі прычынай сьмерці жыхароў падляскіх вёсак. У сваю чаргу сьмерць жанчын і дзяцей, якая несумненна мае кепскі адбітак на дзейнасьці «Бурага» і яго жаўнераў, не была наўмысна заплянаванай».
ІНП адзначае, што дасьледаваньні кандыдатаў навук Марыюша Бэхты і Войцеха Мушыньскага таксама не дазваляюць называць зьдзейсьненае Райсам і яго людзьмі генацыдам. Акцыя, пішуць навукоўцы, «мае палітычны характар і была зьвязаная з актыўнай падтрымкай мясцовых жыхароў камуністычнага рэжыму».

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы паінфармаваў, што, беручы пад увагу новыя дасьледаваньні, капітан Рамуальд Райс «Буры» і яго атрад ня зьдзейсьнілі генацыду. ІНП заявіў, што вынікі новых дасьледаваньняў ставяць пад сумнеў інфармацыю, зьмешчаную ў канчатковых вывадах сьледзтва ў справе жаўнера польскага падпольля.

ІНП нагадаў, што, паводле папярэдняй вэрсіі, дзейнасьць жаўнераў падпольля была скіраваная супраць акрэсьленых вясковых жыхароў, пераважна беларускай нацыянальнасьці і праваслаўнага веравызнаньня. Дзейнасьць «Бурага» была тады акрэсьленая як «прыналежная да злачынства генацыду, якое ўваходзіць у катэгорыю злачынстваў супраць чалавецтва».

У сваю чаргу новыя вынікі гістарычных дасьледаваньняў, як піша ІНП, не адпавядаюць рэальнасьці, а дасьледаваньні з 2002-2005 гадоў утрымліваюць памылкі.

Інстытут нацыянальнай памяці ў якасьці аргумэнту прыводзіць чатыры навуковыя працы з 2016-2019 гадоў розных аўтараў. На аснове праведзеных дасьледаваньняў яны сьцьвярджаюць, што трэба рашуча адхіліць тэзу аб рэлігійна-нацыянальных матывах дзейнасьці жаўнераў «Бурага».

Цытаваныя ў камюніке ІНП кандыдат навук Казімеж Краеўскі і адвакат Гжэгаж Вансоўскі аргумэнтуюць, што «не праваслаўная вера і не беларуская нацыянальнасьць былі прычынай сьмерці жыхароў падляскіх вёсак. У сваю чаргу сьмерць жанчын і дзяцей, якая несумненна мае кепскі адбітак на дзейнасьці «Бурага» і яго жаўнераў, не была наўмысна заплянаванай».

ІНП адзначае, што дасьледаваньні кандыдатаў навук Марыюша Бэхты і Войцеха Мушыньскага таксама не дазваляюць называць зьдзейсьненае Райсам і яго людзьмі генацыдам. Акцыя, пішуць навукоўцы, «мае палітычны характар і была зьвязаная з актыўнай падтрымкай мясцовых жыхароў камуністычнага рэжыму».

IAR/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт