Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Навіна пра расейскае шасі для ядзерных ракет - фэйк

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.03.2019 17:22
  • МЗКЦ.mp3
«У Расеі няма іншай альтэрнатывы – ёй прыйдзецца купляць беларускія шасі вытворчасьці МЗКЦ».
Расейскі ракетны комплекс стратэгічнага прызначэньня "Тополь-М" зь міжкантынэнтальнай балістычнай ракетай на шасі МЗКЦ-79221 Расейскі ракетны комплекс стратэгічнага прызначэньня "Тополь-М" зь міжкантынэнтальнай балістычнай ракетай на шасі МЗКЦ-79221 commons.wikimedia.org/Goodvint/CC BY-SA 3.0

Расея прыняла на ўзбраеньне першыя шасі для ракетных комплексаў уласнай вытворчасьці, якое ў будучыні заменіць плятформы беларускай прадукцыі. Такую інфармацыю распаўсюдзіла агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў ВПК Расеі. Паведамленьне паўтарылі беларускія сродкі масавай інфармацыі.
Гаворка ідзе пра высокамабільныя шасі, створаныя ў рамках досьледна-канструктарскага праекту «Платформа-О», у прыватнасьці, для ракетных комплексаў «Тополь-М» і «Ярс». Цяпер рухомыя грунтавыя ракетныя комплексы «Тополь-М» і «Ярс» выкарыстоўваюць шматвосевыя шасі вытворчасьці Менскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ).
Распаўсюджаная расейскім агенцтвам інфармацыя – гэта фэйк, кажа беларускі незалежны аглядальнік, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях Аляксандр Алесін.
Паводле спэцыяліста, расейцам удалося стварыць толькі адзін экзэмпляр шасі. Пры гэтым падчас выпрабаваньняў бартавы кампутар даў збой і колы разьехаліся ў розныя бакі. Алесін лічыць, што распаўсюджаная навіна – гэта фэйк на ўнутраныя патрэбы, каб супакоіць Пуціна й апраўдаць растрату 300 млн даляраў, якія пайшлі на стварэньне плятформы. У Расеі няма іншай альтэрнатывы – ёй прыйдзецца купляць беларускія шасі вытворчасьці МЗКЦ, лічыць экспэрт. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт