Орбан пачне размовы аб новай палітычнай ініцыятыве ад Польшчы
Такім чынам адбудзецца, калі „Фідэш” выкінуць з „Эўрапейскай народнай партыі”.
„Калі кіроўная партыя ў Вугоршчыне „Фідэс” апынецца паза „Эўрапейскай народнай партыяй”, то размовы наконт новай палітычнай ініцыятывы ў Эўрапарлямэнце Вугоршчына пачне ў Польшчы”, - заявіў вугорскі прэм'ер Віктар Орбан у інтэрвію радыёстанцыі Kossuth.
Нагадаем, 20 сакавіка „Эўрапейская народная партыя” плянуе абмеркаваць пытаньне аб выключэньні або прыпыненьні ў сяброўстве парыі „Фідэс”. Гэта рэакцыя на антыбрусэльскую кампанію, якую праводзіць урад Вугоршчыны й пагрозу закрыцьця Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце.
Паводле прэм'ера Орбана прыхільнікі міграцыі плянуюць пераўтварыць „Эўрапейскаю народнаю партыю”, да якой належыць „Фідэш”, у праміграцыйную міжнародную арганізацыю. Вугорскі бок на гэта не пагаджаецца.
Віктар Орбан таксама паведаміў, што ў нядзелю, 10 сакавіка, прыбудзе ў Варшаву, дзе разам з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 20-й гадавіны ўступленьня Польшчы ў NATO.
Ён таксама паведаміў, што 15 сакавіка кіраўнік польскага ўраду прыбудзе ў Будапэшт, дзе выступіць з прамовай падчас урачыстасьці з нагоды вугорскага нацыянальнага сьвята.
аз
„Калі кіроўная партыя ў Вугоршчыне „Фідэс” апынецца паза „Эўрапейскай народнай партыяй”, то размовы наконт новай палітычнай ініцыятывы ў Эўрапарлямэнце Вугоршчына пачне ў Польшчы”, - заявіў вугорскі прэм'ер Віктар Орбан у інтэрвію радыёстанцыі Kossuth.
Нагадаем, 20 сакавіка „Эўрапейская народная партыя” плянуе абмеркаваць пытаньне аб выключэньні або прыпыненьні ў сяброўстве партыі „Фідэс”. Гэта рэакцыя на антыбрусэльскую кампанію, якую праводзіць урад Вугоршчыны, і пагрозу закрыцьця Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Будапэшце.
Паводле прэм'ера Орбана, прыхільнікі міграцыі плянуюць пераўтварыць „Эўрапейскаю народнаю партыю”, да якой належыць „Фідэс”, у праміграцыйную міжнародную арганізацыю. Вугорскі бок на гэта не пагаджаецца.