Польская кіроўная партыя пачынае кампанію перад выбарамі ў ЭП
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.03.2019 15:13
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня. Палякі будуць выбіраць 52 дэпутатаў.
Польская кіроўная партыя пачынае кампанію перад выбарамі ў ЭП.PAP/Darek Delmanowicz
Польская кіроўная партыя пачынае кампанію перад выбарамі ў ЭП
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня. Палякі будуць выбіраць 52 дэпутатаў.
У гарадку Ясёнка (Jasionka) ля Жэшава (Rzeszów) ў паўднёва-ўсходняй Польшчы праходзіць першая перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт рэгіянальная канвэнцыя кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
З выбаршчыкамі з Падкарпацкага ваяводзтва сустракаюцца, між іншым, кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі й старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.
У ходзе зьезду будуць прадстаўлены рэгіянальныя кандыдаты ад „Права й справядлівасьці” на эўрапейскія выбары. Абмяркоўвацца будуць таксама ўрадавыя прапановы для ўсяго рэгіёну.
Паводле палітыкаў кіроўнай партыі, канвэнцыя, гэта магчымасьць дэталёва абмеркаваць перадвыбарчую праграму й мабілізаваць выбаршчыкаў.
Зьезд у Ясёнцы – першая з сэрыі рэгіянальных канвэнцый кіроўнай партыі перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт, якія адбудуцца 26 траўня.
Палякі будуць выбіраць 52 дэпутатаў у 13 выбарчых акругах.
аз
У гарадку Ясёнка (Jasionka) ля Жэшава (Rzeszów) у паўднёва-ўсходняй Польшчы праходзіць першая перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт рэгіянальная канвэнцыя кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
З выбаршчыкамі з Падкарпацкага ваяводзтва сустракаюцца, між іншым, кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі й старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.
У ходзе зьезду будуць прадстаўлены рэгіянальныя кандыдаты ад „Права й справядлівасьці” на эўрапейскія выбары. Абмяркоўвацца будуць таксама ўрадавыя прапановы для ўсяго рэгіёну.
Паводле палітыкаў кіроўнай партыі, канвэнцыя - гэта магчымасьць дэталёва абмеркаваць перадвыбарчую праграму й мабілізаваць выбаршчыкаў.