Logo Polskiego Radia
Print

Інфа на 8 Сакавіка: амаль палова мэнаджараў у Польшчы – жанчыны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.03.2019 16:19
Найбольш жанчын сярод кіраўнікоў у Латвіі (56%), найменш - у Люксэмбургу (15%).
pixabay.com/Public Domain CC0

Амаль палова мэнаджараў у Польшчы – жанчыны. Гэта даволі аптымістычныя дадзеныя, паколькі ў Заходняй Эўропе адсотак жанчын на кіруючых пасадах меншы – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на дадзеныя «Эўрастату» – статыстычнага ўпраўленьня Эўрапейскага Зьвязу.
У 2018 годзе ў Эўразьвязе амаль 9 млн 400 тыс чалавек займалі кіроўныя пасады рознага ўзроўню, сярод іх 6 млн (64%) – гэта мужчыны, 3 млн 400 тыс. (36%) – жанчыны.
Да 8-га сакавіка польская газэта прыводзіць дадзеныя адносна працэнтнага ўзроўню жанчын на кіроўных пасадах. Найбольш жанчын сярод кіраўнікоў у Латвіі – 56%. Гэта адзіная краіна Эўразьвязу, дзе прадстаўніцы прыгожага полу займаюць больш за палову мэнаджарскіх пасад. Чарговыя пазыцыі – у Балгарыі й Эстоніі: амаль 49%. Далей ідуць Польшча ды Славенія з узроўнем у 47%, Вугоршчына (43%), Летува й Швэцыя (42%), Ірляндыя (41%) і Славакія (40%).
У дзевяці дзяржавах эўрасупольнасьці жанчыны займаюць менш за трэць кіроўных пасад. Гэта Люксэмбург (15%), Кіпр (23%), Чэхія, Данія, Італія й Нідэрлянды (па 29%), Нямеччына (30%), а таксама Грэцыя й Аўстрыя (абедзьве краіны па 32%). Такім чынам аказваецца, што ў краінах Заходняй Эўропы адсотак жанчын на кіроўных пасадах меншы, чым у дзяржавах нашага рэгіёну.
Праўда, у заходніх краінах назіраецца найбольшы працэнт жанчын, якія ўзначальваюць альбо ўваходзяць у рады дырэктараў найбуйнейшых біржавых кампаній. І так, першае месца займае Францыя (44%), далей ідуць Італія й Швэцыя (36%), Фінляндыя (35%) і Нямеччына (34%). У Польшчы гэтая лічба складае 21%, а найменш жанчын у кіраўніцтве буйных кампаній у Эстоніі – усяго 8%, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Амаль палова мэнаджараў у Польшчы – жанчыны. Гэта даволі аптымістычныя дадзеныя, паколькі ў Заходняй Эўропе адсотак жанчын на кіруючых пасадах меншы – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на дадзеныя «Эўрастату» – статыстычнага ўпраўленьня Эўрапейскага Зьвязу.

У 2018 годзе ў Эўразьвязе амаль 9 млн 400 тыс чалавек займалі кіроўныя пасады рознага ўзроўню, сярод іх 6 млн (64%) – гэта мужчыны, 3 млн 400 тыс. (36%) – жанчыны.Да 8-га сакавіка польская газэта прыводзіць дадзеныя адносна працэнтнага ўзроўню жанчын на кіроўных пасадах.

Найбольш жанчын сярод кіраўнікоў у Латвіі – 56%. Гэта адзіная краіна Эўразьвязу, дзе прадстаўніцы прыгожага полу займаюць больш за палову мэнаджарскіх пасад. Чарговыя пазыцыі – у Балгарыі й Эстоніі: амаль 49%. Далей ідуць Польшча ды Славенія з узроўнем у 47%, Вугоршчына (43%), Летува й Швэцыя (42%), Ірляндыя (41%) і Славакія (40%).

У дзевяці дзяржавах эўрасупольнасьці жанчыны займаюць менш за трэць кіроўных пасад. Гэта Люксэмбург (15%), Кіпр (23%), Чэхія, Данія, Італія й Нідэрлянды (па 29%), Нямеччына (30%), а таксама Грэцыя й Аўстрыя (абедзьве краіны па 32%). Такім чынам аказваецца, што ў краінах Заходняй Эўропы адсотак жанчын на кіроўных пасадах меншы, чым у дзяржавах нашага рэгіёну.

Праўда, у заходніх краінах назіраецца найбольшы працэнт жанчын, якія ўзначальваюць альбо ўваходзяць у рады дырэктараў найбуйнейшых біржавых кампаній. І так, першае месца займае Францыя (44%), далей ідуць Італія й Швэцыя (36%), Фінляндыя (35%) і Нямеччына (34%). У Польшчы гэтая лічба складае 21%, а найменш жанчын у кіраўніцтве буйных кампаній у Эстоніі – усяго 8%, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт