Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз рэфармуе міграцыйную палітыку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.03.2019 12:33
Рэформа міграцыйнай палітыкі зьяўляецца адной з тэм сустрэчы міністраў унутраных спраў 28 краін ЭЗ у Бруселі.
Foto: EPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA.

Яны павінны вырашыць, што рабіць далей з правіламі. Ці прыняць часткова рэформу, яшчэ перад травеньскімі выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт, ці адкласьці правядзеньне рэформы на потым.

Рэформа заканадаўства аб прадстаўленьні прытулку выклікала спрэчкі ў мінулым у ЭЗ. Галоўная прычына нязгоды – прапанова ў першапачатковых плянах Эўрапейскай камісіі ўвесьці аўтаматычны, прымусовы падзел бежанцаў у выпадку крызісу ды міграцыйны збор у памеры 250 тысяч эўра за адмовы прыняць кожнага імігранта.

Супраць гэтай ідэі пратэставалі ў асноўным краін Вышаградзкай групы, у тым ліку Польшча, тады як Паўднёвыя краіны яе падтрымлівалі.

Пазьней, калі высьветлілася, што ў Эўразьвязе няма згоды адносна рэформы, Эўракамісія зьняла сваю ідэю ды прапанавала ўзгадніць толькі тыя элемэнты рэформы, што не выклікаюць нязгоды. Між іншым гэта палажэньні аб добраахвотным перасяленьні бежанцаў з-за межаў ЭЗ, утварэньне ды функцыянаваньне Эўрапейскага агенцтва па справах уцекачоў. Сёньня большасьць краін павінны прагаласаваць або за падзел рэформы, або за працяг працы над ёй пасьля эўрапейскіх выбараў у парлямэнт.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт