У Варшаве прайшла прэзэнтацыя беларускага фотаальбома (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.03.2019 16:52
Дзякуючы здымкам, якія знаходзяцца ў выданьні, можна прасачыць за падзеямі ваеннага ліхалецьця й візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі.
У Варшаве прайшла прэзэнтацыя фотаальбома «Другая сусьветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава». Дзякуючы здымкам, якія знаходзяцца ў выданьні, можна прасачыць за падзеямі ваеннага ліхалецьця й візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі, у тым ліку мала вядомымі. Нямала ўвагі ў альбоме адведзена Беларусі, у тым ліку Заходняй Беларусі, якая да вайны ўваходзіла ў склад Польшчы.
Аўтарам альбому зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які на прэзэнтацыі пазнаёміў на польскай мове яе ўдзельнікаў з альбомам, а таксама з тэмамі сваіх навуковых дасьледаваньняў. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл
Ігар Мельнікаў расказвае пра свае дасьледаваньні
Інтэрвію Польскаму радыё