У Польшчы ўзьнікне бізнэс-інкубатар Эўрапейскага касьмічнага агенцтва
Гэта будзе першы гэткі інкубатар Эўрапейскага касьмічнага агенцтва ў Цэнтральнай Эўропе.
Тры рэгіянальныя кансорцыюмы пад эгідай Агенцтва па прамысловым разьвіцьці падпісалі ў Варшаве пагадненьне аб стварэньні Бізнэс-інкубатара Эўрапейскага касьмічнага агенцтва. Гэта будзе першы такі інкубатар, то бок школа прадпрымальніцтва касьмічнай прамысловасьці ў Цэнтральнай Эўропе.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) спадзяецца, што дзякуючы гэтаму ня толькі маладыя палякі, польскія тэхналягічныя кампаніі, але й інвэстары з Цэнтральнай Эўропы прыедуць у Польшчу разьвіваць свае тэхналёгіі.
Ядвіга Эмілевіч: Гэткія інкубатары ў сьвеце паскараюць разьвіцьцё тэхналёгіі. Гэта чарговы, важны крок Польшчы ў космасе.
Ядвіга Эмілевіч нагадала, што людзі часта не ўсьведамляюць, у якой ступені касьмічная тэхналёгія рэгулюе нашае паўсядзённае жыцьцё, напрыклад, калі мы выплачваем грошы з банкамату.
Ядвіга Эмілевіч: Гэта адбываецца паводле часу, які мы рэгулюем пры дапамозе спадарожнікаў. Цягнікі таксама курсіруюць на час дзякуючы касьмічным тэхналёгіям. Мы праводзім маніторынг надвор’я й якасьці паветра таксама пры дапамозе дадзеных са спадарожніка. Мы хацелі б, каб удзел Польшчы ў гэтым рынку быў яшчэ большы.
Мэтай Бізнэс-інкубатараў Эўрапейскага касьмічнага агенцтва (European Space Agency Business Incubation Centres) зьяўляецца падтрымка стартапаў, якія выкарыстоўваюць касьмічную тэхніку.
аз