Крэмль папярэджвае, што калі ЗША зьмесьцяць у Эўропе свае ракеты, то Расея скіруе свае ракеты такім чынам, каб яны сваім радыюсам ахоплівалі цэлы кантынэнт. Пра гэта паінфармаваў амбасадар Расеі ў Злучаных Штатах Анатоль Антонаў.
Дыплямат падкрэсьліў, што расейскі бок занепакоены магчымымі наступствамі выйсьця Амэрыкі з Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасьці. Анатоль Антонаў заўважыў, што дакумэнт ня тычыцца бясьпекі ЗША. «На гэтым страцяць толькі эўрапейскія краіны», – дадаў расейскі амбасадар.
Учора расейскі прэзыдэнт падпісаў дэкрэт аб прыпыненьні рэалізацыі дамовы. Прэс-служба Крамля інфармуе, што «пакуль ЗША не перастануць парушаць абавязкі, якія вынікаюць з трактату, ці да спыненьня яго важнасьці», Масква выходзіць з дамовы.
Дамова аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасьці была падпісаная ў 1987 годзе паміж ЗША і СССР. Паводле яе бакі ня могуць мець наземных балістычных ракет і крылатых ракет радыюсам ад 500 да 5,5 тысяч кілямэтраў. Масква і Вашынгтон рэгулярна абвінавачваюць адзін аднога ў парушэньні дамовы.
Крэмль папярэджвае, што калі ЗША зьмесьцяць у Эўропе свае ракеты, то Расея скіруе свае ракеты такім чынам, каб яны сваім радыюсам ахоплівалі цэлы кантынэнт. Пра гэта паінфармаваў амбасадар Расеі ў Злучаных Штатах Анатоль Антонаў.
Дыплямат падкрэсьліў, што расейскі бок занепакоены магчымымі наступствамі выйсьця Амэрыкі з Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасьці. Анатоль Антонаў заўважыў, што дакумэнт ня тычыцца бясьпекі ЗША. «На гэтым страцяць толькі эўрапейскія краіны», – дадаў расейскі амбасадар.
Учора расейскі прэзыдэнт падпісаў дэкрэт аб прыпыненьні рэалізацыі дамовы. Прэс-служба Крамля інфармуе, што «пакуль ЗША не перастануць парушаць абавязкі, якія вынікаюць з дакумэнту, ці да спыненьня яго важнасьці», Масква выходзіць з дамовы.

ав