Logo Polskiego Radia
Print

М. Маравецкі: Злоты лепей, чым эўра дбае пра дабрабыт палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.03.2019 11:58
Так кіраўнік польскага ўраду камэнтаваў магчымасьць увядзеньня ў Польшчы эўрапейскай валюты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Злоты лепей, чым эўра дбае пра дабрабыт палякаў – заявіў на хвалі Польскага радыё Матэвуш Маравецкі. Так кіраўнік польскага ўраду камэнтаваў магчымасьць увядзеньня ў Польшчы эўрапейскай валюты падчас чарговага тэрміну паўнамоцтваў. Прыярытэтам зьяўляецца рост заробкаў, а ня зьмена валюты – гаварыў прэм’ер.
М. Маравецкі: Людзі ўмеюць лічыць. Я думаю, што людзі палічаць і прыйдуць да высновы, што ня хочуць, каб у Польшчы было даражэй. Мы і так маем што даганяць у Эўразьвязе. Мы лічым, што злоты лепш клапоціцца пра дабрабыт палякаў. Нашая мэта – каб палякі зараблялі як у Заходняй Эўропе, і да гэтага мы імкнёмся.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што ўвядзеньне эўра прычынілася да росту цэн у суседніх краінах. «Яшчэ некалькі гадоў таму палякі езьдзілі за пакупкамі ў Летуву і ў Славакію, а цяпер наадварот – летувісы і славакі езьдзяць у памежныя крамы ў Польшчу», – сказаў прэм’ер.

Злоты лепей, чым эўра дбае пра дабрабыт палякаў – заявіў на хвалі Польскага радыё Матэвуш Маравецкі. Так кіраўнік польскага ўраду камэнтаваў магчымасьць увядзеньня ў Польшчы эўрапейскай валюты падчас чарговага тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту. Прыярытэтам зьяўляецца рост заробкаў, а ня зьмена валюты – гаварыў прэм’ер.

М. Маравецкі: Людзі ўмеюць лічыць. Я думаю, што людзі палічаць і прыйдуць да высновы, што ня хочуць, каб у Польшчы было даражэй. Мы і так маем што даганяць у Эўразьвязе. Мы лічым, што злоты лепш клапоціцца пра дабрабыт палякаў. Нашая мэта – каб палякі зараблялі як у Заходняй Эўропе, і да гэтага мы імкнёмся.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што ўвядзеньне эўра прычынілася да росту цэн у суседніх краінах. «Яшчэ некалькі гадоў таму палякі езьдзілі за пакупкамі ў Летуву і ў Славакію, а цяпер наадварот – летувісы і славакі езьдзяць у памежныя крамы ў Польшчу», – сказаў прэм’ер.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт