Палякі захавалі ўлады ў Віленскім і Салечніцкім раёнах
На муніцыпальмых выбарах у Летуве перамог „Саюз Айчыны - Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты”.
На муніцыпальных выбарах у Летуве перамог „Саюз Айчыны - Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты”. У сваю чаргу польская партыя „Выбарчай акцыі палякаў Летувы -Асацыяцыя хрысьціянскіх сем'яў” захавала сваю пазыцыю ў Віленскім і Салечніцкім раёнах.
Паводле дадзеных, разьмешчаных на вэб-сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі, „Саюз Айчыны – Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты” атрымаў больш за 16% галасоў. На другім месцы апынулася „Сацыял-дэмакратычная партыя Летувы”, за якую прагаласавалі больш за 13% выбаршчыкаў.
Прадстаўнікі „Выбарчай акцыі палякаў Летувы -Асацыяцыя хрысьціянскіх сем'яў” перамаглі на прамых выбарах у органы мясцовага самакіраваньня ў Віленскім і Салечніцкім раёнах.
Марыя Рэксьць была пераабраная на пасаду мэра Віленскага раёну. За яе прагаласавалі больш за 53% выбаршчыкаў. Салечніцкім раёнам будзе кіраваць Здзіслаў Палевіч, які атрымаў амаль 74% галасоў.
У сваю чаргу Эдыта Тамашыунайтэ (Edita Tamošiūnaitė) не ўвайшла ў другі тур галасаваньня ў выбарах мэра Вільні.
Па ўсёй Летуве ў муніцыпальных выбарах удзельнічалі амаль 48% выбаршчыкаў. Афіцыйныя вынікі летувіская Цэнтральная выбарчая камісія абвесьціць на працягу сямі дзён.
аз
На муніцыпальных выбарах у Летуве перамог „Саюз Айчыны - Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты”. У сваю чаргу польская партыя „Выбарчая акцыя палякаў Летувы -Асацыяцыя хрысьціянскіх сем'яў” захавала сваю пазыцыю ў Віленскім і Салечніцкім раёнах.
Паводле дадзеных, разьмешчаных на вэб-сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі, „Саюз Айчыны – Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты” атрымаў больш за 16% галасоў. На другім месцы апынулася „Сацыял-дэмакратычная партыя Летувы”, за якую прагаласавалі больш за 13% выбаршчыкаў.
Прадстаўнікі „Выбарчай акцыі палякаў Летувы -Асацыяцыi хрысьціянскіх сем'яў” перамаглі на прамых выбарах у органы мясцовага самакіраваньня ў Віленскім і Салечніцкім раёнах.