Прэм’ер Маравецкі павіншаваў польскіх лёгкаатлетаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.03.2019 12:24
Палякі перамаглі ў мэдальным заліку на Чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Глазга.
Чэмпіянат Эўропы ў памяшканьні ў Глазга.PAP/Adam Warżawa
Прэм’ер Маравецкі павіншаваў польскіх лёгкаатлетаў
Палякі перамаглі ў мэдальным заліку на Чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Глазга
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх лёгкаатлетаў з перамогай у мэдальным заліку на Чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Глазга.
Польская зборная заваявала ў Шатляндыі агулам сем мэдалёў - пяць залатых і два сярэбраныя. Такім чынам палякі апярэдзілі Вялікабрытанію.
„Яшчэ адна выдатная навіна з Чэмпіянату Эўропы!(…) Віншуем!” – напісаў прэм’ер у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы.
Палякі абаранялі сваю перамогу ў агульным заліку з чэмпіянату, які адбыўся два гады таму ў Бялградзе. Тады яны выйгралі 12 мэдалёў, у тым ліку 7 залатых.
аз
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх лёгкаатлетаў з перамогай у мэдальным заліку на Чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў Глазга.
Польская зборная заваявала ў Шатляндыі агулам сем мэдалёў - пяць залатых і два сярэбраныя. Такім чынам палякі апярэдзілі Вялікабрытанію.
„Яшчэ адна выдатная навіна з Чэмпіянату Эўропы!(…) Віншуем!” – напісаў прэм’ер у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы.
Палякі абаранiлі сваю перамогу ў агульным заліку з чэмпіянату, які адбыўся два гады таму ў Бялградзе. Тады яны выйгралі 12 мэдалёў, у тым ліку 7 залатых.
аз