Выбары мэра праходзяць у Гданьску
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.03.2019 11:00
Кандыдатамі на пасаду гарадзкога главы Гданьска зьяўляюцца: рэжысёр Гжэгож Браўн, выконваючая абавязкі мэра Аляксандра Дулкевіч, а таксама Марэк Скібка – кандыдат камітэту «Адказныя – Гданьск».
Аляксандра ДулкевічPAP/Marcin Gadomski
Выбары мэра папаходзяць у Гданьску
Галасаваньне распачалася ў 7 гадзін раніцы, а завершыцца а 21 гадзіне вечара. Выбары былі абвешчаны ў сувязі з забойствам кіраўніка горада Паўла Адамовіча.
Кандыдатамі на пасаду гарадзкога главы Гданьска зьяўляюцца: рэжысёр Гжэгож Браўн, выконваючая абавязкі мэра Аляксандра Дудкевіч, а таксама Марэк Скібка – кандыдат камітэту «Адказныя – Гданьск».
Перамогу атрымае той кандыдат, які здабудзе 50% + 1 голас. У выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў не перакрочыць гэтую лічбу, праз два тыдні, 17 сакавіка, адбудзецца другі тур выбараў. Агулам у Гданьску зараз працуе 200 выбарчых участкаў.
Апошні мэр Гданьска, трагічна загінуўшы Павал Адамовіч, быў выбраны тэрмінам на 5 гадоў у лістападзе 2018 года. Адамовіч быў забіты 13 студзеня падчас урачыстага завяршэньня дабрачыннай акцыі. Тэрмін паўнамоцтваў будучага мэра Гданьска завершыцца ў 2023 годзе.

IAR/эж