Палякі сталі сусьветнымі чэмпіёнамі ў скачках на лыжах з трампліну
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.03.2019 11:06
Перамога Давіда Кубацкага – гэта шосты залаты мэдаль Польшчы ў гісторыі сусьветных спаборніцтваў у скачках на лыжах з трампліну.
Каміль Стох і Давід Кубацкі PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA
Палякі сталі сусьветнымі чэмпіёнамі ў скачках на лыжах з трампліну
Давід Кубацкі здабыў тытул чэмпіёна сьвету, а Каміл Стох заняў другое месца ў спаборніцтве.
Кубацкі перамог у клясычным конкурсе (HS109) падчас Чэмпіянату сьвету ў аўстрыйскім Зэфэльдзе. Пасьля першай сэрыі Кубацкі займаў 27 месца, аднак ягоны другі скок дасягнуў адлегласьці 104,5 мэтры, агулам паляк набраў 218,3 пункта. У сваю чаргу, Каміл Стох атрымаў усяго на 2,8 пункта меней, стаўшы віцэчэмпіёнам сьвету. Трэцяе месца чэмпіянату заняў аўстрыяк Штэфан Крафт.
Перамога Давіда Кубацкага – гэта шосты залаты мэдаль Польшчы ў гісторыі сусьветных спаборніцтваў у скачках на лыжах з трампліну.
На сваіх афіцыйных старонках у сацыяльнай сетцы Twitter польскіх спартоўцаў ужо павіншавалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, маршал Сэйму Марэк Кухціньскі ды многія іншыя.
Давід Кубацкі здабыў тытул чэмпіёна сьвету, а Каміл Стох заняў другое месца ў спаборніцтве.Кубацкі перамог у клясычным конкурсе (HS109) падчас Чэмпіянату сьвету ў аўстрыйскім Зэфэльдзе.
Пасьля першай сэрыі Кубацкі займаў 27 месца, аднак ягоны другі скок дасягнуў адлегласьці 104,5 мэтры, агулам паляк набраў 218,3 пункта. У сваю чаргу, Каміл Стох атрымаў усяго на 2,8 пункта меней, стаўшы віцэчэмпіёнам сьвету. Трэцяе месца чэмпіянату заняў аўстрыяк Штэфан Крафт.

IAR/эж