Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Жарэс Алфёраў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.03.2019 08:58
У 2000 годзе яго ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй па фізыцы (разам з амэрыканцамі Джэкам Кілбі і Гербэртам Крэмэрам).
Жарэс Алфёраў Жарэс Алфёраў youtube.com/screen

Памёр Жарэс Алфёраў
Нобэлеўскі ляўрэат, акадэмік Жарэс Алфёраў памёр у Санкт-Пецярбургу, паведаміла яго жонка Тамара.
Яму было 88 гадоў.
Жарэс Алфёраў нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. Скончыў факультэт электроннай тэхнікі Ленінградзкага электратэхнічнага інстытута, з 1953 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя Ёфэ.
Алфёраў займаўся распрацоўкай паўправадніковых гетэраструктур і стварэньнем хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. За гэта ў 2000 годзе яго ўганаравалі Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (разам з амэрыканцамі Джэкам Кілбі і Гербэртам Крэмэрам).
У 1991-2017 гадах Алфёраў быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскай Акадэміі Навук.


Нобэлеўскі ляўрэат, акадэмік Жарэс Алфёраў памёр у Санкт-Пецярбургу, паведаміла яго жонка Тамара.Яму было 88 гадоў.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. Скончыў факультэт электроннай тэхнікі Ленінградзкага электратэхнічнага інстытута, з 1953 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя Ёфэ.

Алфёраў займаўся распрацоўкай паўправадніковых гетэраструктур і стварэньнем хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. За гэта ў 2000 годзе яго ўганаравалі Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (разам з амэрыканцамі Джэкам Кілбі і Гербэртам Крэмэрам).

У 1991-2017 гадах Алфёраў быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскай Акадэміі Навук.

ria.ru/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт