Дзень памяці «Выклятых жаўнераў» адзначаюць у Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
01.03.2019 11:24
Афіцыйнае сьвята мае на мэце ўшанаваньне памяці жаўнераў польскага антыкамуністычнага супраціву.
Вэтэраны антыкамуністычнага супраціву падчас урачыстасьцяў у Варшаве PAP/Radek Pietruszka
Дзень памяці «Выклятых жаўнераў» у Польшчы
Жалобныя мерапрыемствы распачаліся на вайсковых могілках у Варшаве. Міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак і вышэйшыя чыны Войска Польскага ўсклалі кветкі пад помнік «Выклятым жаўнерам».
Жалобныя мерапрыемствы зьвязаныя з ушанаваньнем памяці «Выклятых жаўнераў» пройдуць па ўсёй Польшчы. У іх прымаюць удзел прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Матвэуш Маравецкі, а таксама іншыя прадстаўнікі выканаўчай ды заканадаўчай улады.
У прыватнасьці, у Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве Анджэй Дуда ўручае дзяржаўныя ўзнагароды. Увечары ў цэнтры Варшавы на Плошчы імя Юзафа Пілсудскага высокапасадоўцы прачытаюць імёны «Выклятых жаўнераў».
Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы зь 2011 года. Афіцыйнае сьвята мае на мэце ўшанаваньне памяці жаўнераў антыкамуністычнага супраціву.
Жалобныя мерапрыемствы распачаліся на вайсковых могілках у Варшаве. Міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак і вышэйшыя чыны Войска Польскага ўсклалі кветкі пад помнік «Выклятым жаўнерам».
Жалобныя мерапрыемствы зьвязаныя з ушанаваньнем памяці «Выклятых жаўнераў» пройдуць па ўсёй Польшчы. У іх прымаюць удзел прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Матвэуш Маравецкі, а таксама іншыя прадстаўнікі выканаўчай ды заканадаўчай улады.
У прыватнасьці, у Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве Анджэй Дуда ўручае дзяржаўныя ўзнагароды. Увечары ў цэнтры Варшавы на Плошчы імя Юзафа Пілсудскага высокапасадоўцы прачытаюць імёны «Выклятых жаўнераў».
Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы зь 2011 года. Афіцыйнае сьвята мае на мэце ўшанаваньне памяці жаўнераў польскага антыкамуністычнага супраціву.
IAR/эж