Logo Polskiego Radia
Print

Паляк можа ачоліць Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.02.2019 15:03
Камітэт міністраў РЭ прыняў кандыдатуру міністра спорту Вітальда Банькі на гэтую пасаду.
Міністaр спорту й турызму Вітальд Банька.Міністaр спорту й турызму Вітальд Банька.PAP/Piotr Nowak

Паляк можа ачоліць Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва
Камітэт міністраў РЭ прыняў кандыдатуру міністра спорту Вітальда Банькі на гэтую пасаду.
Камітэт міністраў Рады Эўропы прыняў кандыдатуру польскага міністра спорту Вітальда Банькі (Witold Bańka) у якасьці кандыдата ад Эўропы на пасаду старшыні Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (World Anti-Doping Agency, WADA).
Новы кіраўнік САДА будзе абвешчаны 14 траўня.
Паводле польскага Міністэрства спорту й турызму, кандыдатуру польскага міністра запрапанаваў Эўрапейскі камітэт Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва(The Ad Hoc European Committee for the World Anti-Doping Agency, CAHAMA).
Ён выйграў у першым туры галасаваньня, якое адбылося 30 студзеня.
Супернікі Вітальда Банькі стануць вядомымі 8 сакавіка. У гэты дзень заканчваецца тэрмін вылучэньня кандыдатаў.
Новы кіраўнік агенцтва пачне працу з 1 студзеня 2020 году.
34-гадовы Вітальд Банька ў лістападзе 2015 году, то бок празь некалькі гадоў пасьля заканчэньня кар'еры спрынтара, быў прызначаны міністрам спорту й турызму.
Як міністар ён паклікаў Польскае антыдопінгавае агенцтва й Польскую антыдопінгавую лябараторыю.
З траўня 2017 году Вітальд Банька зьяўляецца прадстаўніком Эўропы ў Выканаўчым камітэце Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт